Навіны

16 студзеня 2019
Новы навучальны цэнтр аграпрамысловага парку адкрыўся на базе Гродзенскага аграрнага універсітэта

Пад кантролем усе: ад вырошчвання да захоўвання. Новы навучальны цэнтр аграпрамысловага парку адкрыўся на базе Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Гэты праект рэалізаваны ў рамках міжнароднай праграмы тэхнічнай дапамогі ЮНІДА "Падтрымка і навучанне прадпрыемстваў харчовай прамысловасці ў Гродзенскай вобласці". Закуплена унікальнае абсталяванне на суму каля 350 тысяч даляраў. Да прыкладу, тут ствараецца сок прамога адціску. У лічаныя хвіліны садавіна мыецца, здрабняецца, праходзіць адціск, фільтраванне і пастэрызацыю пры тэмпературы 80 градусаў. Тут жа гатовы прадукт-сок-разліваецца ў пакеты аб'ёмам 3, 5, 10, 20 літраў і ў шкляныя тары. Такое абсталяванне дазваляе вырабіць 300 літраў соку за гадзіну. Перавага-свежая прадукцыя можа быць круглы год і ніяк не адрознівацца па якасці і паказчыках. Адкрыццё гэтага навучальнага цэнтра дазваляе павысіць узровень падрыхтоўкі кадраў. Акрамя таго, жадаючыя вырабляць уласную прадукцыю могуць прайсці навучанне і атрымаць кансультацыі.

ВІТОЛЬД ПЕСЦІС, РЭКТАР ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АГРАРНАГА УНІВЕРСІТЭТА:
- Выбар ўчастка для вырошчвання з ацэнкай якасці глебы, перагною, параметраў, якія спрыяюць, каб вырошчваць менавіта гэтую прадукцыю. Увесь працэс вырошчвання мы будзем суправаджаць: выкарыстоўваць розныя віды ўгнаенняў, шукаць сродкі абароны супраць хвароб і ацэньваць якасць прадукцыі.

З'явяцца і новыя метады захоўвання: шокавая замарозка і сушка. Гэта тое, што дазваляе без зніжэння якасці даўжэй выкарыстоўваць прадукцыю. Дарэчы, у аграрным універсітэце ўжо навучыліся вырошчваць папулярную ў гараджан садавіну і ягады, напрыклад, кавуны, якія, па сутнасці, не прымальныя для нашай краіны. Аднак спецыялісты іх адаптавалі да нашага асяроддзя.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»