Навіны

16 студзеня 2019
Вадохрышчанскае купанне

19 студзеня 2019 года Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Алімпія» сумесна з аматарскім клубам па аздараўленчым плаванні і гартаванню «Сіла прыроды» ладзяць свята «Вадохрышчанскае купанне».

Месцам для вадохрышчанскага абраду традыцыйна стане возера Юбілейнае са спецыяльна абсталяванай купеллю. Тут акунуцца можна будзе днём: з 13.00 да 15.00.

Падчас свята будуць раздаваць гарачую гарбату, салдацкую кашу, усталююць спецыяльныя палаткі для пераапранання.