
Удзельнікі Моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) адзначаюць 6 лютага прафесійнае свята, якое было заснаваны БРСМ ў 2012 годзе з мэтай захавання і прымнажэння традыцый моладзевага праваахоўнага руху.
Сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і ратавальнікамі яны забяспечваюць грамадскі парадак, займаюцца прафілактычнай працай па бяспецы жыццядзейнасці, удзельнічаюць у ваенна-спартыўных і ваенна-патрыятычных мерапрыемствах, праходзяць спецыялізаваную падрыхтоўку на базе тэрытарыяльных АУС, вайсковых часцей унутраных войскаў МУС.
У Гродне 5 лютага ўрачыстае мерапрыемства па ўручэнні пасведчанняў байцоў МААП прайшло ў Кастрычніцкім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Маладым хлопцам і дзяўчатам гэты дакумент уручылі першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Зоя Мітковская і намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, падпалкоўнік міліцыі Міхалкевіч Аляксандр Яўгенавіч.
Для моладзі супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента была арганізавана экскурсія, паказальныя выступленні кінолагаў, а таксама рабят пазнаёмілі з асновамі службы ў органах унутраных спраў, распавялі, як паступіць у адукацыйныя ўстановы МУС.
Рух Моладзевых атрадаў аховы правапарадку – сумесны праект ГА «БРСМ», Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, які аб'яднаў больш за 15 тысяч юнакоў і дзяўчат па краіне.
Па матэрыялах Гродзенскага ГК ГА «БРСМ»