Навіны

15 мая 2019
Кніжны код Гродна адкрыюць у фотаздымках

Чорна-белыя партрэты вядомых гродзенцаў з кнігамі пра горад дэманструюць у выставачнай зале на вуліцы Ажэшкі. Фотапраект Сяргея Курыла "Код горада" прыцягвае гледачоў да гісторыі Гродна.

Сярод герояў здымкаў, якія захоўваюць і папулярызуюць Гродзенскую культуру: мастакі, журналісты, гісторыкі, акцёры, музыканты, літаратары, святары — амаль 60 прадстаўнікоў інтэлектуальнай і творчай эліты горада над Нёманам. Кожны з іх прапануе гледачам зазірнуць у адну з кніг. Падтрымку праекту аказала Цэнтральная бібліятэка імя Андрэя Макаёнка, дзе ўсе жадаючыя змогуць знайсці зацікавіўшыя іх выданні.

Па матэрыялах «Вячэрні Гродна»