Навіны

23 мая 2019
У Гродне з'явіцца поле для пляжнага футбола

Да футбола на газоне і ва ўсім свеце, і ў Гродна прыкавана ўвага цэлай арміі заўзятараў гэтай гульні. Аднак зусім незаслужана фанатамі ігнаруецца футбол пляжны. А разам з тым, у Гродне ёсць каманда па гэтым відзе спорту і яна вельмі паспяхова выступае на турнірах рознага ўзроўню. Больш за тое, у пляжнага футбола ёсць усе шанцы стаць алімпійскім відам спорту - да летніх гульняў у 2024 годзе ён цалкам можа ўвайсці ў праграму Алімпіяды. Ну а каб былі магчымасці, роўныя сусветным, рыхтаваць будучых чэмпіёнаў і магчыма, нават алімпійцаў, у Гродне адкрыюць поле для заняткаў гэтым відам спорту-з'явіцца яно на базе адпачынку «Прывал». Прынцыповым адрозненнем ад поля для звыклага футбола з'яўляецца наяўнасць пяску.

Васіль Савіч, старшыня Гродзенскай гарадской федэрацыі футбола:
- Ёсць пэўныя крытэры да пяску. Ён павінен адпавядаць вызначаным параметрах, ня мець камянёў, ніякіх старонніх уключэнняў, якія перашкаджалі б гульцам гуляць. Пясок адпавядае ўсім патрабаванням, ён быў прывезены з Брэсцкай вобласці, у Гродзенскай вобласці мы нават не можам падабраць неабходнага ўзроўню пясок. Мы маем нядрэнны спартыўны аб'ект, які будзе, я думаю, цікавы і спартсменам, і аматарам, і проста людзям, якія прыйдуць туды адпачываць і пагуляць у сваё задавальненне.

Ужо ў суботу, 25 траўня, адбудзецца адкрыццё поля для пляжнага футбола, тады ж яго і абновяць гульнёй. 25 і 26 мая на базе адпачынку «Прывал» пройдзе другі тур чэмпіянату Рэспублікі па пляжным футболе-там і можна будзе пазнаёміцца з гэтым незвычайным і захапляльным відам спорту.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»