Навіны

1 верасня 2022
Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Гой Мечыслаў Браніслававіч прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў СШ № 40 г. Гродна
Падарункам для ўсіх навучэнцаў да Дня ведаў стала адкрыццё ў школе тэлестудыі.

Тэлеканал "Гродна Плюс" падарыў школе прафесійнае абсталяванне. Цяпер навучэнцы саракавой школы змогуць поўнасцю пагрузіцца ў прафесію журналіста. У набыцці тэарэтычных і практычных ведаў ім дапамогуць выкладчыкі з кафедры “Журналістыка” Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.