Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме вызначаны артыкуламі 14, 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».
У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 14 Закона «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» ад 28.10.2008 № 433-З заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг.
Пералік адміністрацыйных працэдур, заявы зацікаўленых асоб па якіх падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, устаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2026 г. № 221 «Аб адміністрацыйных працэдурах».