
Традыцыйна дзень нараджэння самай масавай моладзевай арганізацыі краіны не абмяжоўваецца адным мерапрыемствам. Цэлы шэраг карысных акцый і праектаў саюзная моладзь абласнога цэнтра прысвяціла 17-годдзю БРСМ.
Другакурснікі Гродзенскага гуманітарнага каледжа імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у гарадской акцыі #заДзела!
- У рамках моладзевага форуму "17 гадоў разам" нашы валанцёры добраўпарадкавалі тэрыторыю ля крыніцы ў мікрараёне Грандзічы, ачысцілі прылеглую тэрыторыю і прыбярэжныя зоны ад смецця, – распавялі ў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» гуманітарнага каледжа. - Сваім прыкладам мы заклікаем усіх жыхароў і гасцей горада больш беражліва ставіцца да прыроды, бо прыгажосць і ўтульнасць нашага дома залежаць толькі ад нас.
На гэты навучальны год актывістамі БРСМ гуманітарнага каледжа запланаваны цыкл мерапрыемстваў па акультурванні прыродных зон і ахове навакольнага асяроддзя. Усе яны пройдуць у рамках акцый "Малым рэкам-вялікі клопат" "Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі" і многіх іншых.
Па матэрыялах “Гродзенская праўда”