Навіны

6 лістапада 2019
Сем гасцініц і хостэлаў, каля 20-ці рэстаранаў і кафэ адкрыюцца ў наступным годзе

Тры гады таму ў Гродне і на тэрыторыі парку Аўгустоўскі канал пачаў працаваць бязвізавы рэжым. Спачатку ён дзейнічаў на працягу пяці дзён, пазней працягнулі да 10-ці. Першымі гасцямі былі іспанцы, зараз да нас прыязджаюць турысты з 84 краін. Усяго за тры гады Гродна сустрэў 250 тысяч бязвізавых гасцей. Лічба вялікая, і кажа аб вялікай праведзенай працы. У першую чаргу, у сферы грамадскага харчавання і гасцінічнага бізнесу. За гэты час адкрыўся не адзін дзясятак кафэ і рэстаранаў, папулярнымі сталі фудтраки, ды і ўзровень у сферы абслугоўвання падняўся. Прыкметна палепшыліся справы ў гасцінічным бізнэсе. У цэнтры Гродна адкрылася адразу некалькі хостэлаў і апарт-гатэль. У найбліжэйшай будучыні адкрыюцца пасля рамонту найбуйнейшыя гасцініцы горада «Гродна»і «Беларусь». Разам з тым, пачнуць прымаць гасцей яшчэ некалькі гасцініц і хостэл, а частаваць смачнай ежай і напоямі будуць каля 20-ці новых кафэ і рэстаранаў. Да таго ж, нагода для пашырэння гастранамічнай карты ёсць.

ЯЎГЕН АРОДЗЬ, НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРВЫКАНКАМА:
- На сённяшні дзень 300-ы Указ новы дазваляе злучыць мяжы Брэсцкага і Гродзенскага рэгіёнаў. Сем раёнаў Гродзенскай вобласці будуць бязвізавымі. Гэта дазваляе нам яшчэ больш прыцягнуць турыстаў, дае новыя магчымасці па прыцягненні людзей.

У дзень нараджэння бязвізавага рэжыму на Гродзеншчыне прадстаўнікі мясцовай улады падзякавалі кожнага, хто дапамагае ў развіцці гэтага кірунку. Сярод узнагароджаных аказаліся турыстычныя фірмы, экскурсаводы, прадстаўнікі грамадскага харчавання і гасцінічнага бізнесу. Падзяку атрымаў Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс». Дарэчы, зараз тэлеканал займаецца вырабам серыі турыстычных ролікаў сумесна з Упраўленнем спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»