Навіны

13 лістапада 2019
Працягласць веладарог ў Гродна да 2030 года плануецца павялічыць да 130 км

Працягласць велапуцей у Гродне ў бліжэйшыя дзесяць гадоў плануецца павялічыць да 130 км. гэта адзін з найважнейшых параметраў, закладзеных у канцэпцыю развіцця веласіпеднага руху да 2030 года, прынятую ў абласным цэнтры, паведамілі ў грамадскім аб'яднанні веласіпедыстаў "Велагродна".

Канцэпцыя ўключае падрабязны аналіз стану веларуху ў Гродне, вызначаны ў ім і існуючыя праблемы.

"Наяўнасць канцэпцыі пацвярджае факт, што гарадская ўлада зацікаўлена ў развіцці веларуху не менш саміх веласіпедыстаў. За апошнія гады зроблена нямала, і ёсць планы па ўдасканаленні інфраструктуры, стварэнні ўмоў для камфортнага перамяшчэння. Праўда, гэта праца не аднаго дня. Неабходныя планаванне гарадской прасторы, пошук сродкаў на рэалізацыю праектаў", - сказаў начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.

Да працы над канцэпцыяй эксперты і прадстаўнікі "Велагродна" прыступілі ў 2018 годзе ў перыяд распрацоўкі новага генплана горада. Да ўдзелу былі запрошаныя і арганізацыі, якія ўваходзяць у склад Савета па развіцці веларуху пры Гродзенскім гарвыканкаме. Перад канчатковым узгадненнем і падпісаннем дакумент быў вынесены на публічнае абмеркаванне.

"З дапамогай канцэпцыі звяртаецца ўвага гараджан і горадабудаўнікоў на тое, што развіццё Гродна без інфраструктуры, зручнай для веласіпедыстаў, ужо немагчыма", - адзначыла адзін з аўтараў канцэпцыі Юлія Каляда.

Азнаёміцца з тэкстам дакумента і планам развіцця веларуху можна на сайце "Велагродна".

Канцэпцыя распрацавана згодна з праектам "развіццё гарадскога веласіпеднага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь" , які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Цэнтрам экалагічных рашэнняў сумесна з Мінскім веласіпедным грамадствам.

Па матэрыялах " Гродзенская праўда»