Навіны

22 студзеня 2020
Акцыя па зборы і перапрацоўцы навагодніх елак працягваецца ў Гродне

Навагоднія святы скончыліся, а галоўная прыгажуня елка за непатрэбнасцю адпраўляецца ў бліжэйшы смеццевы бак. Карціна сумная, але сёлета ўлады горада ліквідавалі праблему і зараз гродзенцы маюць магчымасць цэнтралізавана адправіць сваю навагоднюю ёлку на перапрацоўку. Сімвал свята працягне сваю службу ў якасці ўгнаення, якое дапаможа азеляненні горада вясной.

АЛЯКСАНДР РУСАК, ГАЛОЎНЫ ІНЖЫНЕР ПРАДПРЫЕМСТВА «ГРОДНАЗЕЛЕНБУД»:
- 20 студзеня праводзілася ў горадзе Гродна акцыя па прыёме адпрацаваных ялінак, якія жыхары выкідвалі пасля навагодніх святаў. Спецаўтагаспадарка прывозіла ўсе ялінкі на тэрыторыю прадпрыемства для перапрацоўкі ў дранку. Дранка, якая спальвалася ў катле, выкарыстоўвалася для ацяплення цяпліц, у якіх вырошчвалася расада на азеляненне горада Гродна

Акцыя прыйшлася гродзенцам па душы. Жыхары горада актыўна прыносілі елкі на спецыяльна падрыхтаваныя кантэйнерныя пляцоўкі для буйнагабарытнага смецця, адкуль іх везлі на перапрацоўку. Адзначым, што мерапрыемства па зборы елак працягнецца да канца тыдня.

СЯРГЕЙ СЯМАШКА, НАМЕСНІК ГЕНЕРАЛЬНАГА ДЫРЭКТАРА ГРОДЗЕНСКАЙ ГАРАДСКОЙ ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАГАСПАДАРКІ:
- Мерапрыемства па ўтылізацыі навагодніх елак прайшлі ў горадзе Гродна паспяхова. Хацелася б адзначыць прыстойнасць і акуратнасць жыхароў нашага горада. Дваццатага чысла з тэрыторыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёна было вывезена восем вялікагрузных кантэйнераў з адпрацаванымі ялінкамі. Будзем працягваць і далей, таму што хто-небудзь з жыхароў захоўвае да гэтага часу ў сябе навагоднюю елку. Хочацца яшчэ раз нагадаць пра тое, што ў суботу і ў нядзелю просім выстаўляць на кантэйнерныя пляцоўкі елкі, якія не паспелі яшчэ вынесці з кватэр, і 27 чысла будзе ажыццёўлены вываз елак, якія служылі нам у навагоднія святы.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»