Навіны

29 студзеня 2020
Акцыя «Ррэспіраторны этыкет: ён ад вірусаў сакрэт» праходзіць у Гродне

«Рэспіраторны этыкет: ён ад вірусаў сакрэт». Акцыя пад такой назвай праходзіць у Гродне. Па дадзеных маніторынгу, захворванне вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў абласным цэнтры знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні і адпавядае дадзенаму перыяду года. Аднак гараджане ўсё ж хварэюць, і пераважна гэта дзеці. У студзені па дапамогу да гродзенскіх лекараў з нагоды захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі звярнулася блізу 2000 чалавек, 69% з іх-дзеці. Але варта адзначыць, ні аднаго выпадку грыпу ў паліклініках горада з пачатку года не зафіксавана. Каб захаваць станоўчую дынаміку, на працягу тыдня спецыялісты аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі будуць праводзіць для насельніцтва прафілактычныя мерапрыемствы. Сустрэчы пройдуць у самых розных аптэках горада. У рамках акцыі адбудуцца кансультацыі спецыялістаў. Лекары нагадаюць гараджанам, якія меры неабходна прадпрымаць, каб не захварэць на грып, раздадуць медыцынскія маскі, памяткі, правядуць дэгустацыі вітамінных комплексаў.

ІРЫНА КОПАЧ, УРАЧ-ВАЛЕОЛАГ АДДЗЕЛА ГРАМАДСКАГА ЗДАРОЎЯ ГРОДЗЕНСКАГА ЗАНАЛЬНАГА ЦЭНТРА ГІГІЕНЫ І ЭПІДЭМІЯЛОГІІ:
- Грып-гэта вельмі сур'ёзнае захворванне і каб яго папярэдзіць, трэба займацца пэўным прафілактычным комплексам: выконваць правілы рэспіраторнага этыкету. Быць менш у шматлюдных месцах, скараціць час знаходжання, калі няма магчымасці пазбегнуць. Будзем вымяраць артэрыяльны ціск, спрабаваць вітамінныя комплексы, асаблівую ўвагу нададзім правілам асабістай гігіены.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»