Навіны

20 лютага 2020
Дэлегацыя з Гродна з рабочым візітам знаходзіцца ў Херсоне

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой з рабочай групай зараз знаходзіцца ва Украіне ў горадзе Херсоне. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі гродзенскіх прадпрыемстваў, зацікаўленыя ў тым, каб знайсці ва Ўкраіне новых партнёраў і максімальна ўмацаваць ужо існуючыя эканамічныя сувязі. Паездка праходзіць у рамках падрыхтоўкі да форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе восенню ў Гродне.

Менавіта нашы паўднёвыя суседзі з'яўляюцца на дадзены момант аднымі з лідэраў у экспарце тавараў з Гродна. У сваю чаргу, і ўкраінскія бізнесмены зацікаўлены ў тым, каб развіваць свае праекты на нашай зямлі. Сёння ў нашым горадзе працуе 8 прадпрыемстваў з украінскім капіталам. Такое супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемавыгадным і абодва бакі зацікаўленыя ў тым, каб развіваць яго і ў далейшым. Дэлегацыя з Гродна ўжо атрымала запрашэнне прыняць удзел у Балтыйскім эканамічным форуме, ёсць шэраг сумесных ініцыятыў і ў рэалізацыі больш маштабных праектаў.

Уладзімір  Мікалаека МЭР ГОРАДА Херсон (УКРАІНА):
- У Гродна ёсць магчымасць атрымліваць еўрапейскія гранты. Толькі за мінулы год больш за 10 мільёнаў. Калі мы будзем рухацца ў гэтым кірунку разам, то ў нас будзе магчымасць уключыць і ў гарадзенскі, і ў Херсонскі бюджэт вось гэтыя еўрапейскія гранты.

Пагадненне аб партнёрстве старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і мэр Херсона падпісалі яшчэ паўтара месяца таму. І ўжо цяпер на двухбаковай сустрэчы абмеркавалі шэраг прапаноў, якія будуць рэалізаваны ўжо ў бліжэйшы час. Гэта культурны абмен, у рамках якога будуць арганізаваны гастролі творчых калектываў. Адукацыйныя праграмы, падчас якіх ўкраінскія школьнікі змогуць бліжэй пагутарыць з гродзенскімі хлопцамі. Дзяцей з Херсона гатовыя прыняць у беларускіх здраўніцах, а школьнікаў з Гродна будуць рады бачыць у санаторыях на Чорным моры. Дарэчы, каб даволі доўгую дарогу зрабіць максімальна хуткай і камфортнай, бакі ўжо абмеркавалі магчымасць звязаць Херсон і Гродна авіязносінамі. Адной з самых галоўных тэм рабочай паездкі стала падрыхтоўка да III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Мечыслаў Гой СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:
- Для нас ганаровая місія, што Гродне сёлета ў кастрычніку прымае трэці украінска- беларускі эканамічны форум, дзе будуць падведзены вынікі супрацоўніцтва, не абыдуць бокам і праблемныя моманты ў развіцці адносін, можа быць рашэнне гэтых праблем прыйдзецца выносіць на ўзровень урада і нават Кіраўнікоў дзяржаў.

Па матэрыялах "Гродна плюс"