Навіны

15 мая 2020
Завяршаецца падача заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты

У Беларусі 15 мая завяршаецца падача заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты


У складзе ініцыятыўнай групы павінна быць не менш за 100 чалавек. ЦВК разглядае пытанне аб яе рэгістрацыі ў пяцідзённы тэрмін з дня паступлення дакументаў.

Зарэгістраваная група зможа збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата з 21 мая па 19 чэрвеня. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі зборшчыкі павінны быць у масках і пальчатках.

Для таго каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня.
Паводле каляндарнага плану вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя - з 5 па 14 ліпеня.
Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарчай агітацыі.
Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней 19 жніўня.
Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым праз два тыдні - 23 жніўня.

 

Па матэрыялах "БЕЛТА"