Навіны

26 сакавіка 2012
Праграма трансмежнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013" набірае абароты

Працягваецца трэці конкурсны набор праектных прапаноў на спашуканне гранта Еўрапейскага саюза ў рамках Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013".

Індыкатыўны бюджэт конкурсу складае больш за 6,6 мільёнаў еўра. За кошт сродкаў Праграмы можа быць фінансавана да 90% ад кошту праекта.

Прыярытэтным кірункам з'яўляецца рэалізацыя сумесных праектаў у сацыяльна-культурнай сферы, накіраваных на падтрымку трансмежных сувязяў насельніцтва, навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва, а таксама культурных і спартыўных мерапрыемстваў.

Канчатковы тэрмін падачы праектных заявак у Сакратарыят Праграмы - 14 чэрвеня 2012 года.

У рамках конкурсу праектаў у горадзе Гродна 30 сакавіка 2012 года Сумесным Тэхнічным Сакратарыятам Праграмы праводзіцца семінар для патэнцыйных заяўнікоў. Падрабязная інфармацыя пра семінар размешчана на сайце Праграмы www.pl-by-ua.eu.