Навіны

5 жніўня 2020
Колькі гарадзенцаў скарысталіся правам атрымання сацыяльнай дапамогі па ўказе №178?

Цяжкая эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла карэктывы ў працу шматлікіх прадпрыемстваў: некаторым прыйшлося сысці ў незапланаваны адпачынак, іншым усё ж удалося пакінуць людзей на працоўных месцах, аднак заработная плата месцамі пацярпела. Для галін, якія панеслі асабліва моцныя страты пачаў дзейнічаць указ №178 ад 28 мая 2020 года.

Новы прававы дакумент складаецца з двух частак, у першай гаварыцца аб падтрымцы прадпрыемстваў і прадастаўленні субсідый на даплату супрацоўнікам, у якіх заработная плата складае менш пражытачнага мінімуму. Дарэчы, дакументы на атрыманне такіх субсідый можна будзе падаць яшчэ да канца жніўня. Другая частка указа прадугледжвае дзяржаўную адрасную дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі на падставе даходаў, атрыманых грамадзянамі за 3 месяцы і папярэднія месяцу звароту.

Наталля Шэмет, намеснік начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Гродзенскага гарвыканкама:

- Працягнуты выплаты штомесячнай сацыяльнай дапамогі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, тэрмін па якім скончыўся ў перыяд з мая па ліпень 2020 года. Што датычыцца горада Гродна, у нас гэтым правам скарысталася 232 чалавекі, агульная сума прызначэнняў склала 25, 9 тысяч рублёў.

У Гродне адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі шматдзетныя, няпоўныя сем'і, а таксама сем'і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці ці ж дзеці-інваліды, а таксама іншыя катэгорыі грамадзян.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»

www.youtube.com/watch