Навіны

11 верасня 2020
З 3 верасня па 30 лістапада 2020 года ў Гродне будуць праходзіць мерапрыемствы па санітарнай ўборцы горада

На падставе Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2012 г. № 1087, у мэтах навядзення чысціні, парадку і добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб арганізацыі з 3 верасня па 30 лістапада 2020 года мерапрыемстваў па прывядзенню гарадскіх тэрыторый у належны санітарны стан з прыцягненнем прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і жыхароў г. Гродна.

Прыярытэтнымі з'яўляюцца мерапрыемствы:

- па зносе непрыдатных для пражывання жылых дамоў і маёмасці, у дачыненні да якой прынята рашэнне аб яе спісанні;

- па ліквідацыі стыхійных звалак, якія ўзніклі ў межах горада;

- па ўборцы лясных тэрыторый, месцаў масавага адпачынку насельніцтва;

- па азеляненні гарадскіх тэрыторый;

- па ўборцы дваровых тэрыторый, падвалаў дамоў, рамонт элементаў добраўпарадкавання, малых архітэктурных формаў, абсталяванне дзіцячых пляцовак на дваровых тэрыторыях;

- па завяршэнні работ па ямачным рамонце пакрыццяў праезнай часткі вуліц;

- па аднаўленні парушанага ў выніку рамонтных і будаўнічых работ добраўпарадкавання ў поўным аб'ёме;

- па ўборцы тэрыторый прыватнай індывідуальнай забудовы.

Дарагія гродзенцы, давайце разам зробім Гродне яшчэ больш чыстым і ўтульным!