Навіны

3 мая 2012
Выкананне правіл і нормаў пажарнай бяспекі - пад кантролем МНС

Інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду правяла праверкі суб'ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці па выкананні нормаў і правіл пажарнай бяспекі.
Гродзенскі гарадскі аддзел МНС выказвае словы падзякі ў адрас кіраўнікоў абласнога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Гродноремкоммаш", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Стритлайн", таварыства з дадатковай адказнасцю "Стандарт-Люкс", прыватнага сэрвіснага ўнітарнага прадпрыемства "Бытсервислюкс", ІП "Скорб Чэслаў Янавіч" і інш. за добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў у часткі забеспячэння пажарнай бяспекі.

Даведка
У першым квартале бягучага года Гродзенскім гарадскім аддзелам па надзвычайных сітуацыях планава было абследавана 77 арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Акрамя таго, праведзена 19 пазапланавых праверак і маніторынгаў.
Яны касаліся ўстаноў адукацыі (дзіцячыя дашкольныя ўстановы - яслі-сад №№ 1, 9, 22, 25, 30, 32, 43, 45, 44, 46, 67, 71, 73, 80, 82, 86, 87, 90, спецыяльны дзіцячы сад №21 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі гаворкі, спецыяльны дзіцячы сад №14; агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы -- сярэднія школы №№ 2, 8, 26, 36, пачатковая школа № 1, вячэрняя школа № 1, спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку; Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенская абласная прафчаюзная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву адзінаборстваў, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа "Гродна-хваля", Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі, і інш.).

Не меней пільная ўвага была нададзена таксама аб'ектам гандлю (Гродзенскае гандлёва-сэрвіснае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Шафран" Банецкага В.Е., унітарнае прыватнае гандлёвае прадпрыемства "Элмін", прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Бахіра-Плюс", замежнае прыватнае гандлёва-сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства "Белаграбалцік", гандлёвае грамадства з дадатковай адказнасцю "Алекс-Вест" г.Гродна, прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "1001 ноч" і інш.), аховы здароўя (Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр), культуры (Гродзенскі абласны драматычны тэатр), сацыяльнага і побытавага абслугоўвання насельніцтва ("Гроднааблбыт", адкрытае акцыянернае грамадства "Гродналіфт", прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы па аказанні паслуг "ЧарадзейкаЛюкс","Бізарстыль" і інш.), будаўніцтвы (адкрытае акцыянернае грамадства "Прамыслова - будаўнічая фірма "Гроднарамстрой", Гродзенскае ўнітарнае прыватнае прадпрыемства "Архітэктурна-рэстаўрацыйнае бюро Шэйко С.Л.", будаўнічае ўнітарнае прыватнае прадпрыемства "КІМ" Марцінчыка М.М. г.Гродна, прыватнае праектна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства "Розмысел" і інш.), прамысловасці (Гродзенскі завод такарных патронаў "Белтапаз, абласное ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Гроднарамкаммаш", адкрытае акцыянернае грамадства "Грднажалезабетон") і іншым, як буйным, так і дробным прадпрыемствам, арганізацыям, прыватным фірмам.

Па выніках праверкі былі выяўлены такія парушэнні, як адсутнасць сістэм пажарнай сігналізацыі і абвесткі людзей пры пажары, застаўленне шляхоў эвакуацыі, адсутнасць другіх эвакуацыйных выхадаў ці зачыненне іх на замкі, недастатковая колькасць вогнетушыцеляў і самаратавальнікаў, парушэнне правіл захоўвання гаручых матэрыялаў, парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання, не правядзенне адпрацовак планаў эвакуацыі і інструктажоў па выкананні супрацьпажарных патрабаванняў, няведанне персаналам сваіх дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 46 кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, 50 адказных службовых асоб і 4 юрыдычных асоб.