Навіны

21 лютага 2023
У Беларусі заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага
Указам Кіраўніка дзяржавы ад 16 лютага 2023 г. № 41 заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба», зацверджана Палажэнне аб ім, апісанне і выява.

Нагрудны знак уяўляе сабой знак адрознення, які выдаецца дзяржаўным грамадзянскім служачым пасля займання імі дзяржаўных грамадзянскіх пасад. Яны карыстаюцца знакам на працягу тэрміну займання адпаведных пасад пры рэалізацыі імі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і (або) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Пры спыненні дзяржаўнай грамадзянскай службы знак застаецца ў асобы без права яго нашэння.

Знак выкананы ў выглядзе Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на дрэўку з навершам. Ён носіцца на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю або форменнага адзення. Пры наяўнасці іншых нагрудных знакаў адрознення, зацверджаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дапускаецца нашэнне нагруднага знака разам з імі або замест іх.

Прававы акт накіраваны на павышэнне прэстыжу дзяржаўнай грамадзянскай службы і захаванне яе гістарычных традыцый.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Pravo.by