Навіны

23 лютага 2023
Новыя дзіцячыя сады і школа ў мікрараёне Грандзічы
Новыя дзіцячыя сады і школа ў мікрараёне Грандзічы

У Гродна прайшла калегія галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. На ёй былі падведзены вынікі першага паўгоддзя і вызначаны задачы на будучыню.

Сярод асноўных па-ранейшаму застаецца галоўным забеспячэнне даступнасці дашкольнай адукацыі. Так, у хуткім часе ў Гродна з'явяцца дадатковыя дзіцячыя сады. Акрамя таго, у планах ужо да 1 верасня адкрыць і новую школу. Яе адкрыюць ў мікрараёне Грандзічы. У цэлым Гродзенская вобласць паспяхова справілася з задачамі на 2022 год, перайшла на новыя патрабаванні да арганізацыі работы, якія выцякаюць з новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі. Гэта тычыцца і дашкольнай сістэмы, і агульнай сярэдняй, і прафесійнай адукацыі. Усе ўстановы былі пераўтвораны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кодэкса, атрымалі новыя статуты, прайшлі акрэдытацыю і ліцэнзаванне.

ВІКТАР ПРАНЮК, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА:

- В целом система образования работает устойчиво, финансирование достаточное для того, чтобы получать ещё и точки роста. У нас, действительно, есть, чем гордиться и это, и работа наших детей в технопарке, одна из лучших, это спортивные достижения, есть над чем и работать. Уверен, к централизованному экзамену, который состоится в мае месяце наши выпускники школ будут готовы, тем более, что мы провели генеральную репетицию и на заседании коллегии комитета Госконтроля были рассмотрены все кризисные ситуации, которые случились в момент проведения централизованного экзамена и с учётом полученных знаний, я уверен, что экзамен пройдёт на отлично.

У холе прайшла і выстава дасягненняў навучэнцаў з усіх раёнаў вобласці, якая наглядна прадэманстравала, якія таленавітыя школьнікі Гродзеншчыны.

Автор: О. Пронкевич
Оператор: В. Мальцев

Телерадиовещательный канал «Гродно Плюс»