Аб'явы

17 красавіка 2023
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Гродна 22 красавіка 2023 года
Згодна з рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 12 красавіка 2023 г. № 276 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў горадзе Гродна» 22 красавіка ў горадзе Гродна на добраахвотнай аснове пройдзе рэспубліканскі суботнік.

Плануецца ажыццявіць работы па азеляненні, добраўпарадкаванню і прывядзенню ў належны стан аб'ектаў і тэрыторыі горада Гродна, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на асобны рахунак Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. БІК SWIFT Гродзенскага абласнога ўпраўлення № 400 адкрытага акцыянернага таварыства «ААБ Беларусбанк», код банка АКВВВY2X, УНП 500134782, разліковы рахунак BY34АКВВ36415020006294000000, з указаннем прызначэння плацяжу (сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку ў 2023 г.).