Навіны

2 чэрвеня 2023
Цяпер афіцыйна! Андрэй Хмель - старшыня Гродзенскага гарвыканкама
Зацвердзілі афіцыйна. На пазачарговай сесіі дэпутаты гарадскога Савета аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Андрэя Хмеля. З сённяшняга дня ён - старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Андрэю Хмелю - 40 гадоў. Нарадзіўся ў Лідзе. Прайшоў шлях ад радавога інжынера-энергетыка саўгаса да міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Варта падкрэсліць, што менавіта ў Гродне Андрэй Валер'евіч пачынаў як кіраўнік. Некалькі гадоў кіраваў прадпрыемствам "Гарсвятло", а затым узначальваў ЖКГ. Яго рашучасць і нестандартныя інавацыйныя падыходы да выканання задач адзначыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік. Малады, але ўжо дасведчаны кіраўнік. Тое, што патрэбна сучаснаму і, адначасова, багатаму гісторыяй Гродна. Перад Андрэем Хмелем пастаўлены ўжо шэраг задач. Асаблівая ўвага - ахове здароўя, турыстычнай сферы, будаўнічай галіне і, вядома, жыллёва-камунальным пытанням. У сваім першым каментарыі для нашага тэлеканала Андрэй Хмель падзяліўся тым, якімі жыццёвымі прынцыпамі ён будзе кіравацца, кіруючы горадам.

АНДРЭЙ ХМЕЛЬ, СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРАДСКАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:

- Гродна - вельмі сур'ёзна прасунуўся, дынамічна развіваецца. І мінулыя гады і апошні дзясятак гадоў. І зразумела, што прыходзіць на такую дужую гаспадарку заўсёды цяжэй, чым дзесьці, дзе ёсць недапрацоўкі. Таму з пачуццём сілы, з пачуццём сілы рухацца наперад, не спыняцца. Менш слоў, больш справы. Праца - кожны дзень. На працу, як казаў Мечыслаў Браніслававіч, - з задавальненнем. З працы - з пачуццём выкананага абавязку. Мусіць, здольнасці гуртаваць калектыў - яны прысутнічаюць. І гэта самае галоўнае, бо кадры вырашаюць усё. І не старшыня гарвыканкама будуе вуліцы, бальніцы і гэтак далей. Гэта ўсе людзі, калектыў. Я думаю, гэтыя якасці, гэты досвед дапаможа.


Карэспандэнт: Вераніка Цыганак
Аператар: Андрэй Шапавалаў



Падрабязней чытайце на сайце тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна Плюс»