Навіны

10 ліпеня 2023
Пасяджэнне экспертнага савета прайшло ў Савеце Рэспублікі
На парадак дня былі вынесены пытанні, якія датычацца адзінай дзяржаўнай сістэмы рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў, дзяржаўнага ўліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў, падтрымкі арганізацый культуры.

У прыватнасці, для прывядзення палажэнняў закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года нумар 94-3 «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў» у адпаведнасць з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі заканадаўчымі актамі з улікам правапрымяняльнай практыкі распрацаваны законапраект, якім прадугледжваецца дапаўненне пераліку звестак, якія падлягаюць рэгістрацыі і ўліку ў адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях; унясенне змяненняў у частцы выдалення звестак з банка даных у выпадку адмены пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая ўступіла ў законную сілу; карэкціруюцца тэрміны захоўвання звестак у банку даных аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Члены экспертнага савета ў цэлым падтрымалі гэты законапраект.

zviazda.by