Значная дата для дзвюх дзяржаў. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначылі і ў Гродне.
2 красавіка 1996-га Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын у Маскве падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. З гэтага моманту і пачалася інтэграцыя матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх краін. Адзін з галоўных прынцыпаў – раўнапраўе ўдзельнікаў і захаванне суверэнітэту. За амаль 30 гадоў удалося стварыць унікальнае аб'яднанне. Спектр напрамкаў для супрацоўніцтва – шырокі – ад сумесных вытворчасцей і рынкаў збыту да культуры і падтрымкі на міжнароднай арэне. Расія – галоўны эканамічны партнёр нашай краіны. Асноўныя рынкі збыту прадукцыі, што вырабляецца ў Беларусі, прыпадаюць менавіта на суседнюю дзяржаву. А ў сённяшніх рэаліях двухбаковыя адносіны сталі бліжэй і даюць свае вынікі, якімі задаволены ўсе ўдзельнікі практычна трыццацігадовых пагадненняў.
УЛАДЗІМІР ВАНЬКЕ, САВЕТНІК-ПАСЛАННІК ПАСОЛЬСТВА РАСІІ Ў БЕЛАРУСІ:
- Перспектывы далейшага росту і ўзаемадзеяння настолькі вялікія, што межы і гарызонты нашага супрацоўніцтва з кожным днём рассоўваюцца і пашыраюцца. Сёння настолькі важны дзень не толькі ў Гродне, але і ў кожным рэгіянальным цэнтры Беларусі, Маскве, у расійскіх гарадах. Толькі пытанні збліжэння нашых народаў важны як ніколі.
Тэлеканал «Гродна Плюс»