Структурныя падраздзяленні - Аддзел загса

 

Кампетэнцыя, задачы і фукцыі аддзела загса

Пералік адміністрацыйных працэдур

Тым, хто ўступае ў шлюб

Дадатковыя платныя паслугі

Графік прыёму грамадзян кіраўніцтвам Міністэрства юстыцыі

Графік прыёму грамадзян у Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама

Дзяржаўная пошліна

Дадатковыя платныя паслугі

 

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (далей - аддзел загса) Гродзенскага гарвыканкама з’яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскага выканаўчага камітэта і ўваходзіць ў сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Гродзенскаму гарадскому выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

230009, г. Гродна,
бульвар Ленінскага Камсамола, 44

Рэжым працы (работы) аддзела загса Гродзенскага гарвыканкама:

панядзелак – 8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
аўторак – 9.00 - 13.00, 14.00 - 18.00
серада, чацвер, пятніца – 8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
субота – 8.00 - 13.00, 13.30 - 16.30
нядзеля – выхадны дзень.

Прыём грамадзян ажыццяўляецца штодзень у рэжыме рабочага часу аддзела.

Пасада
Прозвішча, імя, імя па бацьку
Адміністрацыйныя працэдуры
каб.
№ тэлефона
Начальнік
Казакова Галіна Станіславаўна
Рэгістрацыя шлюбу.
4
55 70 07
Намеснік
начальніка
Калачова Надзея Аляксандраўна
Рэгістрацыя нараджэння.
Выдача даведак аб нараджэнні.
Выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану.
Выдача даведак аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу.
6
55 70 09
Галоўны спецыяліст
Ажгірэй Наталля Яўгеньеўна
Рэгістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 35 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і).
Аднаўленне запісаў актаў грамадзянскага стану.
Ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану.

Выдача даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта грамадзянскага стану), і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану.

Унясенне зменаў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану.

1
55 70 10
Галоўны спецыяліст
Матвеева Ганна Мар’янаўна
Рэгістрацыя смерці.
Выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі смерці.
Выдача даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісу акта аб смерці.
Выдача даведак аб смерці.
2
55 70 08
Асабісты прыём грамадзян кіраўніком ажыццяўляецца кожны чацвер з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 15.00 у каб. № 4.

Тэлефон “Гарачая лінія” – 55 70 07.

У аддзеле загса Гродзенскага гарвыканкама па ўсіх пытаннях, якія тычацца актаў грамадзянскага стану, вядзецца папярэдні запіс.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца:
начальнікам Казаковай Г.С. у кабінеце № 4 (тэл. 55 70 07),
намеснікам начальніка Калачовай Н.А. у кабінеце № 6 (тэл. 55 70 09).

Зрабіць запіс можна як пры асабістым звароце грамадзяніна, так і па тэлефоне.

У аддзеле загса Гродзенскага гарвыканкама арганізавана работа па выдачы даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, на падставе тэлефонных заявак грамадзян з наступнай выдачай ім пры асабістым звароце.
Заяўкі прымаюцца па тэлефоне 55 70 10.
 
Пералік адміністрацыйных працэдур, якія здзяйсняюцца аддзелам ЗАГС Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па заявах грамадзян, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія здзяйсняюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"
 
 
 
Працэдура 5.5. Рэгістрацыя смерці.
 
 
 
 
 
 
 

у пачатак старонкі

 
Тым, хто ўступае ў шлюб
 
Аддзел загса Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта праводзіць рэгістрацыю шлюбу ў тэрмін, узгоднены асобамі, якія ўступаюць у шлюб, але не раней, чым праз тры дні, і не пазней, чым праз тры месяцы, з дня звароту.

З мэтай рэалізацыі правоў грамадзян на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзеле загса прадугледжана магчымасць рэгістрацыі шлюбу па выхадных днях (у нядзелю).

Для асоб, якія жадаюць зарэгістраваць шлюб у аддзеле загса, вядзецца папярэдні запіс.

Па пытаннях рэгістрацыі шлюбу, у тым ліку для атрымання інфармацыі пра колькасць прынятых заяваў аб рэгістрацыі шлюбу ва ўрачыстым становішчы на канкрэтныя даты, неабходна звяртацца да начальніка аддзела загса ( каб. № 4) або намесніка начальніка (каб. № 6).
 

у пачатак старонкі

 

Дзяржаўная пошліна

Дадатак 20
 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь
 
Cтаўкі дзяржаўнай пошліны за ажыццяўленне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану
 
Назва дакументаў і дзеянняў, за якія спаганяецца дзяржаўная пошліна
Стаўкі дзяржаўнай пошліны
1. Рэгістрацыя шлюбу, уключаючы выдачу пасведчання
1 базавая велічыня
2. Рэгістрацыя скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, уключаючы выдачу пасведчання, за выключэннем выпадкаў, калі рашэннем суда асоба вызвалена ад платы дзяржаўнай пошліны
2 базавая велічыня
21. Регістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці ( у адпаведнасці з артыкулам 35 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і), уключаючы выдачу пасведчання

4 базавыя велічыні

3. Рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імені і імя па бацьку, уключаючы выдачу пасведчання
2 базавая велічыня
4. Выдача пасведчанняў у сувязі са змяненнем, дапаўненнем, выпраўленнем і аднаўленнем запісаў актаў грамадзянскага стану
1 базавай велічыні
5. Выдача паўторных сведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану
1 базавая велічыня

Аплата дзяржаўнай пошліны за ўчыненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, праводзіцца на р/р BY90 AKBB 3602 5020 0033 5000 0000, код 03002. Бенефіцыяр – Галоўнае кіраўніцтва МФ РБ па Гродзенскай вобласці, УНП бенефіцыяра – 500563252, БІДА (код банка) – AKBBBY2X, найменне банка - ААТ ААБ “Беларусбанк”.

у пачатак старонкі

Дадатковыя платныя паслугі
 

Пералік дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, і памер платы за іх аказанне

Найменне дадатковай платнай паслугі
Памер платы, рублёў
1. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса
50,00
2. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем разнастайных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса
70, 00
3. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса, што не з’яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой і іншае)
25, 00
4. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем органа загса ( у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, на тэрыторыі аб’ектаў, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі або архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці)
150,00
5. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем органа загса ( у месцы пражывання асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай паслугі, месцы аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах або ў іншым месцы)
80, 00
6. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем разнастайных элементаў і атрыбутаў па-за памяшканнем органа загса у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, на тэрыторыі аб’ектаў, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі або архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці)
160, 00
7. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі нараджэння ў спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса
50, 00
8. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі наражджэння па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем разнастайных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса
70, 00
9. Забеспячэнне ўрачыстага становішча рэгістрацыі нараджэння ў памяшканні органа загса, што не з’яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой і іншае)
25, 00
10. Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу
70, 00
11. Выраб копій дакументаў
2, 00


Памер платы вызначаны рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 20 студзеня 2017 г. № 24 “Аб некаторых пытаннях аказання дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану”.

Аплата дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, праводзіцца на р/р BY90 AKBB 3602 5020 0033 5000 0000, код 03002. Бенефіцыяр – Галоўнае кіраўніцтва МФ РБ па Гродзенскай вобласці, УНП бенефіцыяра – 500563252, БІДА (код банка) – AKBBBY2X, назва банка- ААТ ААБ “Беларусбанк”.

Ажыццявіць аплату паслуг, якія аказваюцца аддзелам загса, магчыма ў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (далей- АІС “Разлік”).

Для ажыццяўлення аплаты неабходна паслядоўна выбраць:

1. АІС “Разлік”- Суды, юстыцыя, юрыдычныя паслугі- ЗАГС- Гродна- Гродзенскі ГВК- Дзяржпошліна ЗАГС І код паслугі 4742361;
АІС “Разлік”- Суды, юстыцыя, юрыдычныя паслугі- ЗАГС- Гродна- Гродзенскі ГВК- Дадатковыя паслугі ЗАГС І код паслугі 4742371.
2. Або ажыццявіць аплату пры дапамозе QR кода.

             

Версія для друку