
Пры нараджэнні двайнят, трайнят і больш дзяцей прадугледжаны выплаты на кожнае з народжаных блізнят. Гэта аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці (10 БПМ - Br4 969,6), на другога і наступных дзяцей (14 БПМ - Br6 957,44), а таксама аднаразовая выплата на кожнае дзіця (2 БПМ - Br993,92).
Такім чынам, пры нараджэнні двайнят, калі гэта першыя дзеці ў сям’і, бацькі атрымаюць Br13,9 тыс., або 28 БПМ. Калі да нараджэння двайнят у сям’і ўжо было дзіця, то сума складзе Br15,9 тыс., або 32 БПМ.
У выпадку нараджэння трайнят, калі гэта першыя дзеці ў сям’і, дапамога бацькам складзе Br21,9 тыс., або 44 БПМ. Калі да нараджэння трайнят у сям’і ўжо было дзіця (дзеці), то сума складзе Br23,8 тыс., або 48 БПМ.
У Мінпрацы адзначылі, што памеры выплат актуальныя з 1 лютага па 30 красавіка.
Акрамя таго, сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, да спаўнення дзецям узросту 3 гадоў прадастаўляецца нянька для догляду двайнят - у межах 20 гадзін у тыдзень, трайнят - да 40 гадзін у тыдзень.
Сеткавае выданне zviazda.by