Навіны

19 лютага 2026
З калектывам абласнога кардыялагічнага цэнтра ў рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся кіраўнік горада Гродна
Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель асвятліў асноўную тэму: «Абарончая моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах», рэзюміраваўшы сваё выступленне думкай: «задача грамадзян зараз - працягваць спакойна жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей».

Другая частка сустрэчы - заўсёды актыўны, ажыўлены дыялог. Супрацоўнікаў Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра цікавіла добраўпарадкаванне вуліцы Акульнай, з'яўленне новых маршрутаў і пашырэнне паркоўкі на Болдзіна за кардыяцэнтрам.

Старшыня гарвыканкама выслухаў прапановы людзей, некаторыя пытанні растлумачыў на месцы, нейкія тэмы вывучыць больш дэталёва. Так, Андрэй Валер'евіч сказаў, што возьме на кантроль стан вуліцы Акульнай.