Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель і першы намеснік Дзмітрый Савашэвіч наведалі ключавыя лакацыі, дзе зараз ідзе рамонт і добраўпарадкаванне.
Маршрут: мост на вуліцы Мітрапаліта Філарэта - аквацэнтр «Блакітны» - сквер на вуліцы Дарвіна. Акрамя таго, было праверана навядзенне парадку ў падсобнай гаспадарцы "Гродна Азот" і на тэрыторыі былога дзіцячага аздараўленчага лагера "Лясная казка" ў лесапарку Пышкі.
У Гродне традыцыйна ўдзяляецца ўвага навядзенню парадку і добраўпарадкаванню гарадскіх тэрыторый. Кіраўніцтва горада асабіста кантралюе кожны этап падрыхтоўкі да значных падзей, пачынаючы ад цэнтральных вуліц і заканчваючы аддаленымі зонамі адпачынку.