Структурныя падраздзяленні гарвыканкама - Упраўленне гандлю і паслуг

 

Упраўленне гандлю і паслуг з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскага гарвыканкама, ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва.

 

У сваёй дзейнасці упраўленне кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, Гродзенскага гарвыканкама.

У адпаведнасці з асноўнымі задачамі упраўленне гандлю і паслуг Гарадзенскага гарвыканкама ажыццяўляе наступныя функцыі:
- удзельнічае ў распрацоўцы планаў развіцця гандлю, грамадскага харчавання, побытавага і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва, распрацоўвае мерапрыемствы, накіраваныя на павелічэнне аб'ёмаў таваразвароту, гандлёвых і бытавых паслуг, паляпшэнне фінансавага стану арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва, абароне спажыўцоў;
- аналізуе стан спажывецкага рынка і сферы бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва г. Гродна;
арганізуе сумесна з зацікаўленымі правядзенне гарадскіх кірмашоў па продажу тавараў, удзельнічае ў правядзенні рэспубліканскіх кірмашоў (выстаў);
- ажыццяўляе аператыўны кантроль за пэўнай наяўнасцю ў гандлёвай сетцы г.Гродна тавараў, якія выпрацоўваюцца прамысловымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь;
- праводзіць працу па ўдасканаленні арганізацыі і тэхналогіі грамадскага харчавання розных сацыяльных груп насельніцтва, каардынуе дзейнасць арганізацый грамадскага харчавання;
- ажыццяўляе ў межах кампетэнцыі кантроль за выкананнем на тэрыторыі г.Гродна заканадаўства Рэспублікі Беларусь па гандлю, грамадскім харчаванні, бытавым і гасцінічным абслугоўванні насельніцтва, абароне спажыўцоў, рэкламе;
- аказвае кансультатыўную дапамогу юрыдычным і фізічным асобам па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення;
- разглядае ў адпаведнасці з заканадаўствам прапановы, заявы, скаргі грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, што адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення, і прымае неабходныя меры рэагавання;
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

230023, г.Гародня, пл. Леніна, 2/1
E-mail: grodnotorg@gmail.com 

Структура ўпраўлення гандлю і паслуг
Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта

Кіраўнік упраўлення - Жук Леанід Уладзіміравіч, тэл. 62-69-44.
Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца кожны чацвер: з 08.00 да 13.00, з 14.00 да 15.00.

 

Намеснік кіраўніка ўпраўлення -  Блізнеўская Яніна Станіславаўна, тэл. 62-69-45
Галоўныя спецыялісты аддзела: 
Лугаўская Таццяна Анатольеўна, тэл. 62-69-67
Мазуркевіч Алена Юр'еўна, тэл. 62-69-71
Соіна Святлана Віктараўна, тэл. 62-69-47
Навуменка Наталія Антонаўна, тэл. 62-69-13.

Версія для друку