Навіны

28 лістапада 2012
Гродзенскі аэрапорт: сучаснасць і перспектывы

Геаграфічнае становішча аэрапорта ў Гродна вельмі выгаднае. Ва ўсім аэрапорту зроблены рамонт, усталёўваецца і ўжо часткова зманціравана новае абсталяванне. Летам 2012 года тут усталявалі новы лакатар, які "бачыць" на адлегласці 450 кіламетраў у любы бок. Ён павялічыў радыус суправаджэння самалётаў у 3 разы. Набраўшы код самалёта, працаўнікі аэрапорта з дапамогай радара могуць убачыць на экране і тэхнічны стан рухавікоў. Радары такога тыпу яшчэ толькі ўводзяць у эксплуатацыю ў Прыбалтыцы і Ўкраіне. Нават на тэрыторыі суседняй Расіі іх яшчэ няма. Перавагі новага радара ў тым, што ён можа суправаджаць самалёт на ўсіх паветраных калідорах Рэспублікі Беларусь.

Цяпер Гродзенскі аэрапорт не прымае рэйсавыя самалёты. Але ў любы час ён можа прыняць любы самалёт. Аэрапорт сертыфікаваны па ўсіх міжнародных патрабаваннях. Усе працаўнікі аэрадромных службаў прайшлі падрыхтоўку за мяжой, іх кваліфікацыя адказвае міжнародным патрабаванням. Дыспетчара, напрыклад, у дадзены момант праходзяць падрыхтоўку ў Англіі і атрымліваюць там сертыфікаты.

У 2010 годзе на VI Беларуска-літоўскім эканамічным форуме прэзідэнт Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы Бранісловас Лубіс прапанаваў зрабіць Гродзенскі аэрапорт міжнародным. Як адзначылі прадстаўнікі літоўскага боку, аэрапорт адпавядае міжнародным нормам.

У верасні 2012 года прадстаўнікі кітайскай кампаніі Sinohydro Corporation Ltd., якая займаецца будаўніцтвам, інжынірынгам, праектнымі працамі ў сферы гідратэхнічных і гідраэлектрычных аб'ектаў, і СЭЗ "Гроднаінвест" абмяркоўвалі яшчэ адзін праект, злучаны з аэравакзалам і аэрапортам. Гэта інвестыцыйная прапанова стварыць гасцінічна-забаўляльны комплекс у раёне аэрапорта, якую падрыхтаваў Гродзенскі гарвыканкам. Для рэалізацыі праекта плануецца далучыць да бізнэсу незавершанае будаўніцтва будынку аэравакзала, размешчанае побач з аэрапортам. Гатовасць будаўніцтва - 45%. Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 1-1,5 мільёнаў еўра. Будынак аэравакзала пустуе шматлікія гады, шмат раз выстаўлялася на аўкцыён, у апошні раз за 3 мільярда рублёў.

Ужо не першы год падчас актывізацыі сельгаспрацы у аэрапорт перыядычна прылятае самалёт ад беларуска-германскай фірмы "Штоцаграсэрвіс" з патрабаванымі запчасткамі для нямецкай тэхнікі, паспяхова працуючай на палях Беларусі. "Авіякампанія Гродна" выконвае сяльгаспрацы з паветра як па Беларусі, так і ў Расіі. Нядаўна кампанія набыла самалёт "Ан-30", прызначаны для аэрафотаздымкі.

Даведка
Грамадзянскі аэрапорт Гродна размешчаны ў 18 км паўднёва-усходней абласнога цэнтра. Аэрапорт эксплуатуецца з 1984 года і мае адну ўзлётна-пасадкавую паласу даўжынёй 2560 метраў і шырынёй 42 метра, здольную прымаць паветраныя судны тыпу Іл-76, Ту-154 і ніжэй класам. Абмежаванне максімальнай узлётнай вагі - 200 тон. Аэрапорт дапушчаны да забеспячэння міжнародных палётаў з 1993 года, для чаго распалагае службамі мытнага, памежнага і санітарнага кантролю, мае сетку мытных і камерцыйных складоў і ўмовы для апрацоўкі, захоўвання і адпраўкі грузаў паветраным, аўтамабільным ці чыгуначным транспартам.

Праз аэрапорт праходзяць міжнародныя паветраныя трасы, якія злучаюць Паўночную і Заходнюю Еўропу з краінамі Цэнтральнай і Паўднёва-усходняй Азіі. Аэрапорт забяспечвае транзітнае абслугоўванне, дазапраўку паветраных судоў, адпачынак экіпажаў