Выставы

8 лютага 2013Выстава аўтарскай вясельнай фатаграфіі

У Гродзенскай выставачнай зале праходзіць чацвёртая штогадовая выстава аўтарскай вясельнай фатаграфіі. За час, які прайшоў з моманту першай экспазіцыі, яна паспела стаць адным з самых папулярных падзей у горадзе. На выставе свае новыя працы прадставілі 11 гродзенскіх аўтараў. Нягледзячы на тое, што ўсе фатаграфіі выкананы ў розным стылі, іх аб'ядноўвае адна тэма - вяселле. Фатографы здзівілі гледачоў новымі знаходкамі, ракурсамі, мастацкімі прыёмамі і творчым падыходам да асвятлення галоўнага дня ў жыцці двух кахаючых людзей.

Сярод аўтараў, якія прадставілі свае працы, такія гродзенскія фатографы, як Яўгеній Бузук, Максім Ветраў, Аляксандр Іваноў, Аляксандр Мінько, Сяргей Марозаў, Уладзімір Севасцьянаў, Мікалай Серабракоў, Вадзім Курч, Іван Малігон, Іван Цыркуновіч, Мікалай Юшэвіч.

Выстава адкрыта для наведвання да 24 лютага па адрасе г.Гродна. вул. Ажэшкі, 38. Тэлефон для даведак: 72-07-42.