Спартыўныя мерапрыемствы

2 мая 2014Адкрыты Чэмпіянат горада Гродна і міжнародны турнір «Белыя Росы» па мастацкай гімнастыцы
Адкрыты Чэмпіянат горада Гродна і міжнародны турнір "Белыя Росы" па мастацкай гімнастыцы пройдзе 7-9 мая ў зале ЦСК "Нёман" па адрасе вул.Камунальная, 3.

У спаборніцтвах прымуць удзел больш 150 спартсменак з Украіны, Польшчы, Эстоніі, Літвы, Расіі, а таксама гарадоў Беларусі.

Пачатак спаборніцтваў 7 мая ў 10.00. Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 12.00.

Запрашаем усіх жадаючых падтрымаць спартсменак.