БОХАН Іван Паўлавіч - падпалкоўнік у адстаўцы, старшыня ветэранскай арганізацыі ЖЭС №9 г.Гродна, старшыня Савета секцыі былых партызан і падпольшчыкаў.
29 снежня 2007 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродн за вялікі ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і актыўны ўдзел у стварэнні музейных пакояў ва ўстановах адукацыі.
|
|
ШЫШКО Іосіф Вацлававіч - генеральны дырэктар ААТ «Малочны Мір», заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
29 снежня 2007 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за шматгадовую працу і асабісты ўклад у дасягненне высокіх эканамічных паказчыкаў прадпрыемства.
|
|
ЦІХАН Іван Рыгоравіч - інструктар-спартсмен Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту па лёгкай атлетыцы (2005), 3-х кратны чэмпіён Міра, чэмпіён 1-га чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі, пераможца сусветнага фіналу па кіданні молата 2005г., чэмпіён Еўропы, чэмпіён Сусветнай Універсіяды, неаднаразовы чэмпіён і прызёр Рэспублікі Беларусь у кіданні молата.
29 снежня 2007 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за высокія спартыўныя дасягненні.
|
|
СЯРГЕЙЧЫК Уладзімір Міхайлавіч - заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1998), намеснік дырэктара па вытворчым навучанні УО «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
29 снежня 2007 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за творчую педагагічную дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры.
|
|
ЗУХАВІЦКІ Уладзімір Львовіч - генеральны дырэктар ТАА «Будаўніча-мэблевае аб'яднанне «ЗОЎ».
12 верасня 2008 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у эканамічнае і сацыяльнае развіццё г.Гродна.
|
|
ДАШКО Ніна Іванаўна - галоўны трэнер ва ўстанове фізічнай культуры і спорту «Спартыўны хакейны клуб «Рытм» г.Гродна, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
12 верасня 2008 года занесена ў Кнігу Славы г.Гродна за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю спорту Рэспублікі Беларусь.
|
|
ЯДЭШКА Іван Іванавіч - майстар спорту СССР (1963), майстар спорту міжнароднага класа (1968), заслужаны трэнер Савецкага Саюза, кансультант па падрыхтоўцы нацыянальнай зборнай па баскетболе.
12 верасня 2008 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю спорту Рэспублікі Беларусь.
|
|
КУНАШ Анатолій Сцяпанавіч - першы намеснік Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
12 верасня 2008 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за шматгадовую добрасумленную працу па добраўпарадкаванні г.Гродна і вялікі асабісты ўклад у грамадскае жыццё горада.
|
|
БАДАКОЎ Аляксандр Васільевіч - прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, заслужаны працаўнік вышэйшай школы БССР (1977).
12 верасня 2008 года занесены ў Кнігу Славы г.Гародня за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць у сістэме адукацыі і значны асабісты ўнёсак у арганізацыю і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.
|
|
ПАНЦЯЛЕЯЎ Уладзімір Іванавіч - скульптар, член «Беларускага саюза мастакоў».
9 ліпеня 2009 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за высокія дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё дэкаратыўнай і манументальнай скульптуры.
|
|
ВАГАБАЎ Абдулвагаб Ісакавіч - генеральны дырэктар ААТ «Гроднапрамстрой», заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь.
9 ліпеня 2009 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за высокія дасягненні ў вытворчай дзейнасці, значны асабісты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў і будаўніцтва сацыяльна значных аб'ектаў .
|
|
МАКАРАВА Валянціна Сцяпанаўна - былы дырэктар ГУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна».
9 ліпеня 2009 года занесена ў Кнігу Славы г.Гродна за вялікую плённую педагагічную дзейнасць і важкі ўклад у развіццё сістэмы адукацыі.
|
|
СУДАКОВА Зінаіда Цімафееўна - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, член гарадскога Савета ветэранаў г.Гродна, старшыня пярвічнай арганізацыі АА «Беларускі саюз жанчын».
9 ліпеня 2009 года занесена ў Кнігу Славы г.Гродна за актыўную працу па сацыяльнай абароне ветэранаў і патрыятычным выхаванні моладзі.
|
|
ЧЫЖОНАК Іван Іванавіч - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы кіраўнік раённага ўпраўлення энэргетыкі і электрыфікацыі «Гроднаэнэрга».
15 ліпеня 2010 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за шматгадовую плённую працу і вялікі ўклад у развіццё энэргасістэмы горада Гродна.
|
|
КАЛАКОЛЬНІКАЎ Віктар Цімафеевіч - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, партызан.
15 ліпеня 2010 года занесены ў Кнігу Славы г.Гродна за актыўную працу па сацыяльнай абароне ветэранаў і героіка -патрыятычным выхаванні моладзі.
|
|
|
|