| 
             Арцем'еў Георгій Міхайлавіч - удзельнік баёў за вызваленне г.Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 28 лютага 1995 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Болдзін Іван Васільевіч - генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення г.Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 22 лютага 1968 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Водчыц Рыгор Мікалаевіч - брыгадзір, майстар домабудаўнічага камбіната, 23 верасня 1987 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за ўдарную працу і важкі ўклад у развіццё будаўнічай галіны. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Ваўчэцкая Алена Ўладзіміраўна - заслужаны майстар спорту Савецкага Саюза па спартыўнай гімнастыцы, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, 12 верасня 2008 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, высокакваліфікаваных трэнераў-выкладчыкаў і сацыяльна-культурнага развіцця г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Глазуноў Мікалай Кузьміч - генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне г.Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 28 верасня 1994 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Данілаў Андрэй Сцяпанавіч - падчас Вялікай Айчыннай вайны лётчык-знішчальнік, 1 ліпеня 1964 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Іваноў Сяргей Фадзеевіч - удзельнік вызвалення г.Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 28 лютага 1995 гады прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікую працу па героіка-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Карбышаў Дзмітрый Міхайлавіч - генерал-лейтэнант інжынерных войскаў, 15 ліпеня 1964 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Кныш Рэнальд Іванавіч - заслужаны трэнер БССР (1960), заслужаны трэнер СССР (1964) па спартыўнай гімнастыцы, 27 верасня 1972 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, высокакваліфікаваных трэнераў-выкладчыкаў і сацыяльна-культурнага развіцця г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Корбут Вольга Валянцінаўна - чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка Міра і Спартакіяды народаў СССР, абсалютная чэмпіёнка СССР, 15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту г.Гродна і Рэспублікі Беларусь, іх аўтарытэт на міжнароднай арэне. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Кузняцоў Аляксей Міхайлавіч - удзельнік вызвалення г.Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 23 верасня 1987 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікую працу па героіка-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Курловіч Аляксандр Мікалаевіч - чэмпіён XXIV і XXV Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы, 17 снежня 1992 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Лебедзеў Іван Данілавіч - Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 25 мая 2000 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікую працу па героіка-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Максімовіч Вячаслаў Аляксандравіч - майстар спорту Савецкага Саюза, прафесар, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы", кандыдат педагагічных навук, трэнер-выкладчык школы вышэйшага спартыўнага майстэрства, заслужаны трэнер БССР (1980) і СССР (1990), 9 ліпеня 2009 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Маслакоў Дзмітрый Андрэевіч - доктар медыцынскіх навук, 1962-1997 гг. рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, 5 сакавіка 1997 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за важкі асабісты ўклад у развіццё медыцыны. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Маставенка Дзмітрый Карпавіч - у Вялікую Айчынную вайну ўдзельнік абарончых баёў за г.Гродна, 6 снежня 1967г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Мендараў Пётр Афанасьевіч - 1973-1985 гг. першы сакратар Гродзенскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі, 27 красавіка 1999 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за важкі асабісты ўклад у развіццё народнай гаспадаркі г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Навумаў Васілій Рыгоравіч - заслужаны настаўнік БССР, былы дырэктар сярэдняй школы №18 г.Гродна, 28 лютага 1995 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Абялеўскі Рыгор Ісакавіч - палкоўнік у адстаўцы, ветэран Узброеных Сіл, Ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 9 ліпеня 2009 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікі асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і актыўную грамадскую працу па увекавечанні памяці загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Аслікоўскі Мікалай Сяргеевіч - Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант, удзельнік вызвалення Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 29 верасня 1970 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Паўлоўскі Аляксандр Аляксеевіч - былы старшыня Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант, генеральны Консул, 10 лістапада 2004 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за шматгадовую сумленную працу па абароне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, патрыятычным выхаванні маладога пакалення і вялікі асабісты ўклад у грамадскае жыццё г.Гродна . 
             | 
            
               
             | 
        
        
            | 
             Рэшатняк Аляксандр Мікалаевіч - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік у адстаўцы, 15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікі ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пры вызваленні горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Роўба Яўгеній Аляксеевіч - рэктар УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, 15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікі ўклад ва ўдасканаленне арганізацыі навучальна-метадычнай, выхаваўчай і навукова-даследчай дзейнасці, развіццё інтэграцыі навукі і адукацыі, нацыянальна-дзяржаўнае адраджэнне Рэспублікі Беларусь. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Ратайка Пётр Іванавіч - першы старшыня Гродзенскага гарадскога Савета, 6 снежня 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Разанаў Васілій Данілавіч - кіраўнік антыфашысцкай падпольнай арганізацыі ў г.Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 1 ліпеня 1964 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Селіванчык Наталля Уласаўна - былы галоўны лекар Гродзенскай вобласці, загадчыца аддзяленнем абласной клінічнай лякарні, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 23 красавіка 1998г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Соламава Вольга Іосіфаўна - сакратар Гродзенскага падпольнага гарадскога камітэта ЛКСМБ, 1 ліпеня 1964г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Фурса Лявонцій Пятровіч - трэнер зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, заслужаны трэнер БССР (1968), 27 жніўня 2004 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, высокакваліфікаваных трэнераў-выкладчыкаў і сацыяльна-культурнага развіцця г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Чопчыц Адам Сідаравіч - кіраўнік народнага ансамбля песні і танца "Нёман" пры Гродзенскім гарадскім Доме культуры, 22 мая 1997 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч - заслужаны дзеяч культуры БССР (1960), кампазітар, 23 верасня 1987 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. 
             | 
            
               
              
             | 
        
        
            | 
             Якавенка Юрый Уладзіміравіч - мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат і дыпламант розных міжнародных конкурсаў і выстаў, 15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу маладых мастакоў. 
             | 
            
               
              
             |