Новости

16 марта 2016
Юныя баяністы ды акардэаністы Гродзеншчыны змагаліся за ўзнагароды

15 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбыўся абласны фестываль-конкурс "Іграй, мой баян". 102 вучні дзіцячых школ мастацтваў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці змагаліся за ўзнагароды ў двух намінацыях (баян і акардэон) і трох узроставых групах. Ацэньвалі майстэрства юных выканаўцаў лепшыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. На ўрачыстым адкрыцці фестывалю-конкурсу выступіў аркестр баянаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Віктара Казарына, саліст – лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Валерый Шэўчык.

Па выніках конкурсных праслухоўванняў 37 удзельнікаў атрымалі дыпломы лаўрэатаў і падарункі ад Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, а іх настаўнікі ўзнагароджаны граматамі за высокае педагагічнае майстэрства. Лаўрэатамі І ступені сталі: у намінацыі "Акардэон" Жылінскі Антон, ДУА “ДМШМ № 2 г.Гродна” (малодшая група), Нарута Яўген, ДУА “Роская ДШМ” (сярэдняя група) і Фідрык Ганна, ДУА “СШ № 8 г.Слоніма” (старэйшая група);

у намінацыі "Баян" Жук Сямён, ДУА “ДМШМ №1 імя Ю.У.Семянякі г.Гродна” (малодшая група), Жук Анастасія, ДУА “ДМШМ №1 імя Ю.У.Семянякі г.Гродна” (сярэдняя група) і Сайкоўская Ганна, ДУА “ДМШМ №2 г.Гродна” (старэйшая група).

Пишет «Гродненская правда»