Турызм і адпачынак

48,6MB 11:38480x360
Гродна - горад з багатай гісторыяй, культурнай спадчынай і архітэктурай. У горадзе працуюць 12 гасцініц і 4 хостэла агульнай умяшчальнасцю 395 нумароў / 785 ложка-месц, інфраструктура пражывання пастаянна пашыраецца. Гасцей горада гатовыя прыняць камфартабельныя гасцінічныя комплексы: «Турыст», «Кронан парк Гатэль», «Сямашка», «Славія», «Нёман», «Спорт», «Амега», «Драйв Гатэль», апартгатэль «Славія» на вул. 17 верасня, апартгатэль «Славія» на вул. М. Траецкая, гатэль «Прывал», хостелы «Kip Town», «Old Bridge», «Сарматыя», «Цэнтр». У 2019 годзе таксама запланавана адкрыццё яшчэ 2 гасцініц і 4 хостэлаў.

Бліз Гродна, у маляўнічых месцах Прынямоння, размешчаны базы адпачынку і здраўніцы, якія карыстаюцца папулярнасцю ў насельніцтва: санаторый «Азёрны», санаторый «Жамчужына», санаторый «Парэчча», cанаторий «Нёман-72», агратурыстычны комплекс «Гарадзенскi маёнтак «Каробчыцы», Аўгустоўскі канал.

З 26 кастрычніка 2016 года г. Гродна і Аўгустоўскі канал можна наведаць у рамках бязвізавага ўезду. Усю неабходную інфармацыю аб бязвізавым уездзе можна знайсці на сайце www.grodnovisafree.by, сайт працуе на пяці мовах: рускай, ангельскай, польскай, літоўскай і кітайскай. З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму тэрыторыю бязвізавага ўезду ўжо наведала больш за 130 тыс. Замежных гасцей.

Па адрасе вул. Ажэшка, 38 адкрыты турысцка-інфармацыйны цэнтр. На базе цэнтра функцыянуе сайт www.tourgrodno.by, на якім прадстаўлена інфармацыя аб турыстычных рэсурсах горада і вобласці.

Больш за 440 аб'ектаў грамадскага харчавання, у якіх шырока прадстаўлены каларыт беларускай кухні, гатовыя прыняць гасцей і жыхароў г. Гродна.

У г. Гродна функцыянуюць 36 музеяў і музейных экспазіцый. Знаёмства турыстаў з нацыянальнымі традыцыямі і беларускім рамяством ажыццяўляецца на базе Цэнтра «Спадчыны» ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры».

Асноўным турыстычным маршрутам па г. Гродна з'яўляецца «Старажытны Гарадень», які праходзіць праз галоўныя гісторыка-культурныя аб'екты горада. Па жаданні і на меркаванне экскурсанта могуць быць арганізаваны тэматычныя маршруты:
- Гродна - горад храмаў і палацаў
- Архітэктурныя стылі Гродна
- Вялікакняскі і каралеўскі Гродна
- Савецкая вуліца г. Гродна
- Гродна часоў Антонія Тызенгаўза
- Гродна на скрыжаванні літаратурных традыцый
- Гродна: традыцыі адукацыі
- Габрэйская культура ў помніках горада
- Гродна - поліканфесійны горад
- Гродна спартовы і інш.Версія для друку