Транспарт
Пералік аўтамабільных перавозчыкаў, якім прадастаўлена права на выкананне міжнародных, міжгародніх міжабласных, міжгародніх унутрыабласных і прыгарадных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах
Горад Гродна – буйны транспартны цэнтр Беларусі з развітай сеткай аўтамабільных і чыгуначных транспартных камунікацый – знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў, якія злучаюць Захад і Ўсход. Унікальнасць яго геаграфічнага становішча – адзін з рэсурсаў, які актыўна выкарыстоўваецца ў развіцці трансмежных сувязяў і мае важнае стратэгічнае значэнне ў эканоміцы Беларусі.
Само размяшчэнне горада Гродна спрыяе развіццю транзітных шляхоў у краіны блізкага і далёкага замежжа.
Чыгуначны вакзал г.Гродна - заходнія вароты нашай краіны. Пагранічны вакзал 1-га класа мае адпаведную інфраструктуру па абслугоўванні пасажыраў з сістэмамі вяшчання і інфармацыі. Існуе прамая сувязь з усімі абласнымі цэнтрамі рэспублікі. Вакзал горада штодня прымае і адпраўляе цягнікі ў гарады: Мінск, Маскву, Санкт - Пецярбург, Віцебск, Гомель, Магілеў і інш. Акрамя гэтага курсіруюць вагоны бесперасадкавага паведамлення ў гарады Брэст і Адлер.
На адлегласці васемнаццаці кіламетраў ад горада знаходзіцца аэрапорт "Гродна" з магчымасцю прымаць самалёты любога класа.
Горад злучаны аўтобусным паведамленнем з абласнымі цэнтрамі рэспублікі - Мінскам, Брэстам і раённымі цэнтрамі Гродзенскай вобласці, гарадамі іншых абласцей рэспублікі, а таксама замежнымі - Друскінінкаем, Каўнасам, Рыгай, Лоддзю, Варшавай, Беластокам, Прагай. Штодня з аўтавакзала адпраўляецца каля 3 800 пасажыраў.
Расклад руху аўтобусаў, тралейбусаў і маршрутных таксі
Версія для друку