Тэатры

У Гродна два тэатры – абласны драматычны тэатр і абласны тэатр лялек.

 

Гродзенскі абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 35) створаны ў верасні 1947 г. на базе пераведзенага ў Гродна Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра. У 1984 годзе пабудаваны новы будынак (арх. Г. Мачульскі). Складаецца з асноўнага аб'ёму (з галоўнай глядзельнай залай, вестыбюлем і фае) і трохпавярховага адміністрацыйна-службовага корпуса. Будынак уяўляе сабой сінтэз архітэктуры з манументальна-выяўленчым мастацтвам.

Гродзенскі абласны тэатр лялек (вул. Дзяржынскага, 1/1) створаны ў 1980 годзе з выпускнікоў аддзялення тэатра лялек Ленінградскага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі і Гродзенскага культасветвчылішча. Будынак тэатра закладзены ў 1772 годзе архітэктарамі Мезерам і Сако. Ен прызначаўся для тэатра Тызенгауза, таму быў задуманы як працяг палаца Тызенгауза і злучаўся з ім крытым пераходам. У 1859 г. пасля рэканструкцыі памеры будынка павялічаны. У 1940 г. надбудаваны трэці паверх. У 1975 г. пашыраныя сцэнічная пляцоўка і глядзельная зала..

Версія для друку