Дзіцячыя школы мастацтваў


Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгауза» 

Адрас: 230023, г. Гродна, пл. Тызенгауза, 5

Электронны адрас: tizengayz@mail.ru

Кантактныя тэлефоны: 73 03 71, 74 02 85, 74 04 99

Дырэктар – Жалязняк Генадзь Уладзіміравіч.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце – Казаноўская Алена Валер’еўна,
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце – Патоніч Марына Міхайлаўна.

Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў заснавана ў 1999 годзе. На 1 верасня 2017 года колькасць навучэнцаў перавышае 860 чалавек. У вучэбным працэсе заняты 79 настаўнікаў. Вучні школы займаюцца па спецыяльнасцях: фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль, гітара, акардыён, баян, цымбалы, флейта, кларнет, габой, саксафон, труба, харавыя спевы, эстрадны вакал, харэаграфія, а таксама тэатральнае майстэрства.

У сучасны час школа размяшчаецца па адрасе: пл. Тызенгаўза, 5 і вул. Сацыялістычная,17.

З мэтай павелічэння ахопу навучэнцаў музычна-эстэтычнай адукацыяй адкрыты музычныя класы на базе агульнаадукацыйных школ:
- у 2012-2013 нав. годзе на базе ДУА «Гімназія №6 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, гітары, баяна, акардэона);
- у 2013-2014 нав. годзе на базе ДУА «Гімназія №2 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна і гітары);
- у 2015-2016 нав. годзе на базе ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, гітары, баяна, эстраднага вакалу).

У 2016-2017 нав. годзе на базе:
- ДУА «Гімназія №7 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, домры);
- ДУА «Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат
для дзяцей з парушэннямі зроку» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, гітары, баяна).

У 2017-2018 нав. годзе на базе: ДУА «Гімназія № 10 г.Гродна» (класы фартэпіяна, скрыпка, флейта);
ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Гродна» (класы фартэпіяна, гітара);
ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Гродна» (клас акардэона);
ДУА «Ліцэй № 1 г.Гродна» (класы фартэпіяна, гітара, баян, акардэон).

Чатыры ўзорныя калектывы, якія шматразова станавіліся лаўрэатамі як рэспубліканскіх, так і міжнародных конкурсаў, з’яўляюцца гонарам школы:
- ансамбль скрыпачоў «Виолинки»;
- ансамбль гітарыстаў «Тангиллио»;
- ансамбль народных інструментаў «Таўкачыкі»;
-хор старшых класаў «Журавушка».

Вучні школы бяруць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх конкурсах і фестывалях. За апошнія 2 гады больш за 150 навучэнцаў сталі лаўрэатамі розных конкурсаў.

Дваццаць тры вучні і адзін ўзорны калектыў школы з’яўляюцца ўладальнікамі стыпендый, прэмій і матэрыяльнай дапамогі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Сайт: http://tizengauzen-school.na.by/.

Дзіцячая музычная школа № 1 імя Ю.Семеняка
Адрас: 230023, г.Гродна, вул. Кірава, 40.

Электронны адрас: dms1semenjako@mail.ru
Кантактныя тэлефоны:
Дырэктар: 72 31 22
Прыёмная: 72 26 22

Дырэктар –Лащук Сяргей Іванавіч.
В.а. намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце  – Кожух Алеся Аляксандраўна.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце  – Кавальчук Вольга Генадзьеўнач.


Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна з’яўляецца адной з найбуйнейшых і найстарэйшых музычных устаноў Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі школы з’яўляюцца: рэалізацыя адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, забеспячэнне неабходных умоў для фарміравання агульнай культуры і мастацкага развіцця дзяцей і моладзі, задавальненне іх запатрабаванняў у дадатковай адукацыі, стварэнне ўмоў для матывацыі вучняў да атрымання адукацыі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

У школе працуе больш за 100 кваліфікаваных настаўнікаў і канцэртмайстраў, займаецца больш за 1000 навучэнцаў, адкрыты і функцыянуюць 10 аддзяленняў, дзейнічае 13 дзіцячых творчых калектываў, 7 з якіх з’яўляюцца ўзорнымі.

Школа заснавана ў 1939 годзе. З моманту свайго адкрыцця выпусціла больш за 4000 вучняў. Сярод выпускнікоў ёсць вядомыя беларускія кампазітары, выканаўцы-інструменталісты, выкладчыкі, якія працуюць сягоння ў самых розных кутках рэспублікі і па-за яе межамі. Школа ганарыцца такімі імёнамі, як У.П. Рылатка, В.Л. Яканюк, Д.Л. Яканюк, Ю.М. Гільдзюк, Л.К. Захлеўны, А.В. Бандарэнка, У.П. Кандрусевіч, С.П. Салдатава, А.А. Пятроў, М. Г. Белашук і інш.

31 навучэнец школы і 2 узорныя калектывы адзначаны рознымі відамі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Двум вучням школы – Даніілу Віленскаму і Валерыю Шэўчыку прысвоена званне Лаўрэата спецыяльнага фонду.

Якасная праца вопытных педагогаў спрыяе паспяховаму выступленню вучняў школы на міжнародных (Польшча, Расія, Літва, Балгарыя, Латвія, Італія, Чэхія, Аўстрыя, Харватыя, Украіна), рэспубліканскіх, абласных, раённых і гарадскіх конкурсах і фестывалях. У школе вядзецца актыўная канцэртная дзейнасць.

У апошнія гады музычная школа развівае міжнароднае супрацоўніцтва – падпісаны пагадненні аб узаемным культурным супрацоўніцтве з музычнымі школамі чатырох рэспублік: Польшча, Літва, Латвія і Эстонія. Цесныя творчыя стасункі звязваюць педагагічны калектыў і вучняў школы з выкладчыкамі УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж», музычнымі школамі г. Масквы.

З 2010 года школа стала аказваць платныя паслугі – прадастаўляць паслугі рэпетытара жадаючым любых узростаў навучыцца граць на розных музычных інструментах.

З мэтай павелічэння ахопу навучэнцаў музычна-эстэтычнай адукацыяй адкрыты музычныя класы на базе агульнаадукацыйных школ:
- у 2012-2013 нав. годзе на базе ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы баяна, акардэона, скрыпкі, фартэпіяна, цымбалаў);
- у 2013-2014 на базе ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, гітары, цымбалаў, духавых інструментаў, скрыпкі, баяна, акардэона, домры).
У 2015-2016 нав. годзе на базе:
- ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, гітары, баяна, акардэона, харавы клас);
- ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, балалайкі, гітары, флейты, саксафона, акардэона).

У 2016-2017 нав. годзе на базе ДУА «Гімназія № 3 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, акардэона, домры, балалайкі, саксафона, скрыпкі);

У 2017-2018 нав. годзе на базе ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Гродна» аткрыты класы фартэпіяна, баяна, акардэона, балалайкі, гітары, цымбал, скрыпкі.

Сайт: music-school.by.

Дзіцячая музычная школа № 2

Адрас: 230011, г.Гродна, вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 82. 
Электронны адрас: dmshi2.grodno@mail.ru


Дырэктар – Амельчанка Юлія Леанідаўна.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце – Дякун Ганна Тадэушаўна.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце – Ягорава Наталля Аляксандраўна.
 
Кантактныя тэлефоны: 52-60-13, 52-72-24.


ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 г. Гродна» працуе з 26 жніўня 1983 года. У сучасны час школа размяшчаецца па адрасе: вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 80 і вул. Гагарына, 14а.

Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 г. Гродна з’яўляецца цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Асноўнымі накірункамі яе работы з’яўляюцца: эстэтычнае выхаванне дзяцей ва ўзросце 6-15 гадоў, навучанне ігры на музычных інструментах і асновам тэорыі музыкі, далучэнне да сусветнай музычнай культуры. Школа забяспечвае неабходныя ўмовы для фарміравання агульнай культуры і эстэтычнага развіцця дзяцей і моладзі, для рэалізацыі іх творчых здольнасцяў.

З мэтай павелічэння ахопу навучэнцаў музычна-эстэтычнай адукацыяй адкрыты музычныя класы на базе агульнаадукацыйных школ:
- у 2010-2011 нав. годзе – на базе ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, скрыпкі, гітары, саксафона, акардэона, флейты);
У 2011-2012 нав. годзе на базе:
- ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, скрыпкі, баяна);
- ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, гітары, баяна, акардэона);
- ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, гітары, флейты, кларнета, саксафона, акардэона).
У 2016-2017 нав. годзе на базе:
- ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуе клас фартэпіяна);
- ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, саксафона, віяланчэлі);
- ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Гродна» (на сенняшні дзень працуюць класы фартэпіяна, акардэона).

У сучасны час у школе працуе 96 высокакваліфікаваных настаўнікаў і канцэртмайстраў, з іх 77 – з вышэйшай адукацыяй, 4 – маюць акадэмічную ступень магістра, 11 чалавек з’яўляюцца выпускнікамі нашай школы.

Выпускнікі музычнай школы працягваюць навучанне ў УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж», Гуманітарным каледжы УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў», УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», Дзяржаўным музычным вучылішчы імя Гнесіных у Маскве, у Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва і інш.

У сучасны час 6 навучэнцаў з’яўляюцца ўладальнікамі заахвочвальнай прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Настаўнікі і вучні бяруць актыўны ўдзел у канцэртных праграмах, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь, а таксама знамянальным датам грамадскага і музычнага жыцця.

На базе школы дзейнічаюць дзіцячыя калектывы:

- народны калектыў Рэспублікі Беларусь эстрадна-сімфанічны аркестр "Nota Band" (кір. Ю.Л. Амельчанка);
- узорны калектыў Рэспублікі Беларусь аркестр народных інструментаў (кір. Сільвановіч А.М.)

- узорны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль скрыпачоў «Чароўныя струны» (кір. Сапега Н.А.);
узорны калектыў Рэспублікі Беларусь інструментальны ансамбль «Smyk.cud» (кір. Алендская Ж.);
- узорны калектыў Рэспублікі Беларусь хор «Крынічка» (кір. Жыгуліна І.)

Так сама ў школе дзейнічаюць:
- струнны квартэт «Музычная палітра» (кір. Жук А.А.);
- хор малодшых класаў «Пралеска» (кір. Каліцэня Н.);
- дуэт акардыяністаў «Адлюстраванне» (кір. Жылінскі П.І.);
- ансамбль «Левин-бэнд» (кір. Левін Г.Я.).

Сайт: http://dmshi2.grodno.by.



Гродзенская дзіцячая мастацкая школа
Адрас: 230023, г.Гродна, вул. вул. Сацыялістычная, 19.

Электронны адрас: artschool@tut.by

Кантактныя тэлефоны: 77 00 50, 77 02 42, 74 35 16.

Дырэктар - Грыцкевіч Іван Дзмітрыевіч.
Намеснік дырэктара вучэбна-выхаваўчай рабоце - Курадчык Ірына Аляксандраўна.

ДУА «Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Гродна» адкрыта ў 1988 годзе.

Мастацкая школа – аднапрофільная ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў сферы культуры з вывучэннем вучэбных прадметаў і дысцыплін на павышаным узроўні. Асноўнай функцыяй школы з’яўляецца ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў галіне выяўленчага мастацтва.

На пачатак 2017/2018 навучальнага года ў школе налічваецца 574 вучня (бюджэт).У платных падрыхтоўчых групах – 165 навучэнцаў.

За час існавання Дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г. Гродна навучэнцы неаднаразова станавіліся пераможцамі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах.

Прызёры міжнародных конкурсаў, як правіла, становяцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

З мэтай павелічэння ахопу навучэнцаў дадатковай адукацыяй з 2015 года працуюць класы на базе ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Гродна» і па адрасе: вул. Паповіча, 50.

Сайт: www.artschool.na.by

Версія для друку