Тэатральна-відовішчныя

Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенская капэла»
Адрас: 230023, г.Гродна, пл. Тызенгауза, 4-20.
Кантактныя тэлефоны: 62-06-10, 62-06-21, 62-06-12.

Дырэктар-мастацкі кіраўнік - Борматаў Уладзімір Мікалаевіч.

Намеснік дырэктара – Ціховіч Эдуард Браніслававіч.

Рэжым работы: з 08.30 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Гродзенская капэла створана ў 1992 г. Творчы склад капэлы прадстаўлены камерным аркестрам, камерным хорам, духавым аркестрам, камерным інструментальным ансамблем і салістамі-вакалістамі.

Гісторыя камернага аркестра Гродзенскай капэлы пачынаецца з кастрычніка 1990 года. Аснову аркестра складае струнная група (20 артыстаў), выканаўцы-духавікі запрашаюцца на пэўныя праграмы, усяго да 40 чалавек. У рэпертуары аркестра больш за 500 твораў кампазітараў розных эпох, школ і стылістычных накірункаў (Бах, Моцарт, Гайдн, Мендэльсон, Брытэн, Чайкоўскі, Шастаковіч, Шнітке, Пярт і мн. інш.), некаторыя з іх гучалі ў Беларусі ўпершыню. Выканальніцкая творчасць аркестра адзначана ўдзелам у розных Міжнародных фестывалях («Еўрапейскія музычныя сустрэчы», Германія, «Хрысціянскай музыкі», Нарвегія, «Восеньская камерата», Польшча, «Музыка Баха і Вівальдзі», «Музыка Баха і Венскія класікі», Расія і інш.). Гастролі калектыву праходзяць не толькі па Беларусі, але і ў Германіі, Францыі, Польшчы, Нарвегіі, Расіі, Літве.

Мэтай ДУК «Гродзенская капэла» з’яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць. У кожным канцэртным сезоне аркестр прапануе слухачам вялікую колькасць новых праграм. Гродзенская капэла запрашае да супрацоўніцтва розныя творчыя калектывы. Так, сумесна з Мінскім балетам былі створаны два фільмы-балеты на музыку А. Вівальдзі і А. Бандарэнкі. У 2014 годзе ў Гродне з поспехам рэалізаваны сумесны праект Гродзенскайі Магілёўскай капэл. У касцёле святога Францішка Ксаверыя калектывы разам выканалі выдатны твор сусветнай музычнай класікі Дзявятую сімфонію Людвіга Бетховена. Запісы музычных твораў у выкананні камернага аркестра Гродзенскай капэлы гучаць на Беларускім радыё і тэлебачанні. Творчая дзейнасць асвятляецца ў перыядычных выданнях, атрымліваючы высокую ацэнку.

У маі 2015 года сумесна з сімфанічным аркестрам Магілёўскай капэлы ў канцэртнай зале ДУК «Гродзенскі абласны драматычны тэатр» прадстаўлены праект, прысвечаны 70-годдзю Перамогі – выкананне «Ленінградскай сімфоніі» №7 Д. Шастаковіча.

У 2011 годзе калектыў Гродзенскай капэлы і У.М. Борматаў былі занесены ў Кнігу Славы горада Гродна за высокія дасягненні і значны ўклад у развіццё музычнага мастацтва.

У снежні 2014 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь калектыву ДУК «Гродзенская капэла» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Больш падрабязную інфармацыю пра Гродзенскую капэлу вы зможаце знайсці на яе сайце: www.kapella.grodno.by



Дзяржаўная ўстанова культуры «Музычны тэатр «Рада»
Адрас: 230023, г.Гродна, вул. Савецкая, 31-7.
Кантактныя тэлефоны: 72-10-16, 60-65-70.
WWW: radagrodno.by
e-mail: teatr-rada@tut.by

Дырэктар - Мілай Руслан Уладзіміравіч.
Намеснік дырэктара – Кімкетава Аксана Аляксандраўна.
Рэжым работы: 08.30-17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля. 



Дзяржаўная ўстанова культуры «Музычны тэатр «Рада» заснавана ў 2008 г. Мэтай дзейнасці ўстановы з’яўляецца: арганізацыя і правядзенне спектакляў, музычна-тэатральных праграм і прафесійных канцэртаў, стварэнне, распаўсюджванне і развіццё культурных каштоўнасцяў музычнага мастацтва Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень у рэпертуары Музычнага тэатра «Рада» наступныя шоу-праграмы: «Казаки», “Gine Roma”, “Костры цыганской души”, «Братитки», якія заваявалі прызнанне ў шматлікай публікі.

Музычны тэатр «Рада» бярэ ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах г. Гродна, выступае з канцэртамі ў гарадах Беларусі, а таксама ў Расіі, Літве, Польшчы.

Больш падрабязную інфармацыю пра Музычны тэатр «Рада» вы зможаце знайсці на сайце: www.radagrodno.by.

Версія для друку