|
Культурна-асветныя
Дзяржаўная ўстанова “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”
Дырэктар – Сацюк Уладзімір Мікалаевіч.
Намеснік дырэктара - Палчанкова Святлана Паўлаўна, Янчанюк Андрэй Пятровіч, Мазепа Наталля Аляксандраўна.
Кантактныя тэлефоны: 68-20-20, 68-25-73, 68-38-20.
Паштовы адрас: 230024, г. Гродна, вул. Паповіча, 50.
Электронны адрас: ck.grodno@gmail.com
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры выконвае функцыі: інфармацыйную, асветніцкую, адукацыйную, выхаваўчую, забаўляльную і інш.
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры прадстаўлены наступнымі філіяламі:
- “Канцэртная зала” (вул. Дзяржынскага, 1), тэл. 62-00-93;
- “Цэнтр раместваў «Спадчына” (ул. Рэйманта, 12), тэл. 68-38-23;
- Культурна-забаўляльны цэнтр "Галактыка", тэл. 68-64-26;
- Гродзенская выставачная зала, тэл. 62-29-82.
- Культурны цэнтр "Фестывальны", тэл. 71-85-37.
Ва ўстанове працуе 51 клубнае фарміраванне з агульнай колькасцю ўдзельнікаў каля 1200 чалавек. З іх 10 калектываў для дзяцей. З ганаровым званнем “народны» – 18, “узорны» – 2, “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” – 2, аматарскіх аб’яднанняў – 14.
Праца Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры накіравана на пазіцыянаванне станоўчага іміджу Гродзенскага рэгіёна ў сферы культуры і мастацтва, а таксама прапаганду лепшых узораў айчыннай і сусветнай культуры.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўстанову можна знайсці на сайце: http://ckg.by.
Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна»
Дырэктар - Расшцан Кацярына Раманаўна.
Намеснік дырэктара - Свірыда Наталля Рыгораўна.
Рэжым работы: з 08.00 да 17.00 гадзіна.
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Кантактныя тэлефоны: 69-68-96, 69-70-35, 68-40-63.
Адрас: 230011, г.Гродна, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 51/2.
E-mail: Adm._gor_bibl_grodno@rambler.ru.
Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна» з’яўляецца структурай, якая складаецца з 12 бібліятэк-філіялаў, якую ўзначальвае Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка. Сярод іх4 дзіцячыя філіялы, 6 філіялаў для дарослага чытача і 2 спецыяльныя бібліятэкі (для інвалідаў па зроку і польскай літаратуры).Жыхароў новых мікрараёнаў абслугоўваюць 3 бібліятэчныя пункты ў мікрараёнах «Фолюш», «Дзевятоўка», «Альшанка».
№
|
Назва
|
Адрас, тэлефон, E-mail
|
1.
|
Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка
імя А. Макаёнка
|
230011, г. Гродна, вул. Сав. Пагранічнікаў, 51/2, тэл. дырэктара 521433, тэл. нам. дырэктара 521438
|
Бібліятэчныя пункты (для дзяцей і дарослых)
|
вул. Ліможа,20, тэл. 768507;
вул. Фолюш, 15/203-73а, тэл. 650840;
вул. Волкава,10, тэл. 935247
|
Аддзел абслугоўвання дзяцей
|
вул. Цітова, 12, тэл. 520417,
|
2.
|
Бібліятэка-філіял №1
|
вул. Даватара, 21, тэл.432516,
|
3.
|
Бібліятэка-філіял №2
|
вул.Белуша, 37, тэл. 755827,
|
4.
|
Бібліятэка-філіял №3
|
вул.Л.Чайкінай, 49, тэл. 531765,
E-mail:cbs-filial03@rambler.ru
|
5.
|
Бібліятэка-філіял №4
|
вул. Дамброўскага,55, тэл.432189,
|
6.
|
Бібліятэка-філіял №5 (дзіцячая)
|
вул.Пушкіна, 30, тэл. 417443,
|
7.
|
Бібліятэка-філіял №6 (дзіцячая)
|
пр-т Касманаўтаў, 4а, тэл.756012,
|
8.
|
Бібліятэка-філіял №7 (дзіцячая)
|
вул. Камарова, 5, тэл.433542,
|
9.
|
Бібліятэка-філіял №8 (дзіцячая)
|
б-р Ленінскага камсамола, 43,
|
10.
|
Бібліятэка-філіял №9
|
в. Урублеўскага, 33, тэл. 480892,
|
11.
|
Бібліятэка-філіял №10
|
вул.Пестрака, 36, тэл. 333922, 333923
|
12.
|
Спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку
|
вул. Дзяржынскага, 98, тэл. 480675,
|
13.
|
Спецыяльная бібліятэка польская літаратуры
|
вул. Дзяржынскага, 32, тэл. 720062
|
Каля 50 000 гараджан з’яўляюцца карыстальнікамі бібліятэк цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна. Ім штогод выдаецца больш за 1 000 000 дакументаў. Дзейнасць бібліятэк распаўсюджваецца на ўсе групы карыстальнікаў. У цэнтры павышанай увагі бібліятэк дзеці і дарослыя з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пенсіянеры, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, моладзь. Таму камплектаванне фондаў, арганізацыя абслугоўвання, распрацоўка сацыяльна арыентаваных планаў масава-інфармацыйнай работы вядуцца з улікам інтарэсаў гэтых катэгорый карыстальнікаў.
Інфармацыйны рэсурс бібліятэчнай сістэмы – больш за 500 000 экзэмпляраў кніг, перыядычных выданняў, дакументаў на электронных носьбітах.
Для карыстальнікаў бібліятэк распрацаваны планы масава-інфармацыйнай дзейнасці сумесна з установамі, грамадскімі арганізацыямі, творчымі саюзамі горада:«Будзем разам» –па арганізацыі партнёрства ў абслугоўванні асоб пажылога ўзросту з Цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў г. Гродна, «Нацыянальная мазаіка» – па рабоце з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб’яднаннямі палякаў,татар, яўрэяў,«Мы і асаблівыя дзеці» – па рабоце з дзецьмі-інвалідаміспецыяльных устаноў адукацыі,«Бібліятэка – тэрыторыя здароўя» – па прафілактыцы алкагалізму, наркаманіі, курэння, ВІЧ/СНІД з Гродзенскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі і Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікай і інш.
Штогод праводзіцца больш за 1 000 мерапрыемстваў, арганізоўваецца больш за 300 выстаў, якія раскрываюць перад жыхарамі горада змест бібліятэчных фондаў, інфармуюць іх пра значныя падзеі грамадскага жыцця, юбілейныя даты, што садзейнічае адраджэнню і захаванню нацыянальнай культуры, гісторыка-культурнай спадчыны, фарміраванню здаровага ладу жыцця. У сістэме працуюць 19 клубаў па інтарэсах (7 – для дзяцей, 12 – для дарослых), у якіх праводзіцца больш за 150 мерапрыемстваў штогод.Пры бібліятэцы-філіяле №9дзейнічае цэнтр сацыяльна-культурнай адаптацыі ветэранаў працы «Адухатварэнне».
Усе бібліятэкі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна камп’ютарызаваны, маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт.У Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме, дзейнічае электронны каталог.
Пры бібліятэках сістэмы для дарослага чытача створаны публічныя цэнтры прававой інфармацыі, дзе наведвальнікімаюць магчымасць атрымаць доступ да любога прававога акта Рэспублікі Беларусь з дапамогай ІПС «Эталон» Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, скарыстацца паслугай бясплатнага штомесячнага юрыдычнага кансультавання юрыстамі-практыкамі ў Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка.
Бібліятэкі займаюцца выдавецкай дзейнасцю, штогод выдаецца больш за 100 бібліяграфічных, сцэнарна-метадычных і рэкламных дакументаў. Штоквартальна выходзіць рэкламна-інфармацыйны бюлетэнь аб сацыяльнай масава-інфармацыйнай дзейнасці бібліятэк сістэмы «Бібліятэчны калейдаскоп», выдаюцца бібліяграфічныя спісы літаратуры краязнаўчай серыі «Асобы і падзеі Гродна» і інш.
ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна» мае свой сайт, дзе, акрамя стужкі навін і анонсаў мерапрыемстваў, публікуюцца штоквартальныя бюлетэні новых паступленняў дакументаў, спісы выпісываемых для насельніцтва перыядычных выданняў, пералік паслуг, якія аказваюцца бібліятэкамі, размяшчаюцца выдавецкія працы, рэкламныя відэаролікі і буктрэйлеры. Створаны віртуальныя музеі аб жыцці і творчасці вядомых дзеячаў культуры, мастацтва, літаратуры і электроннаякраязнаўчая бібліятэка «Гродна – інфармацыя для ўсіх».
Больш падрабязную інфармацыю праДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная г. Гродна» вы зможаце знайсці на сайце: http://centrbibl.grodno.by, http://centrlib.grodno.by. Версія для друку
|