Веламаршруты
Турызм і адпачынак - Веламаршруты
ВЕЛАМАРШРУТ «МЕЛАВЫЯ ГОРЫ»
ВЕЛАМАРШРУТ «СЦЕЖКА ЗДАРОЎЯ»
ВЕЛАМАРШРУТ «МЕЛАВЫЯ ГОРЫ»
Назва маршруту: веласіпедны маршрут «Мелавыя горы» № 412, ур. Пышкі
Працягласць маршруту: 31 км
Час праходжання маршруту: 6 гадзін (у шляху)
Месцы адпачынку для веласіпедыстаў: 12 месцаў адпачынку, абсталяваных альтанкамі, стаянкай для ровараў, туалетам («Земляны форт», «Церамок», «Вусікі», «Футбольная паляна», «Белыя камяні», «Спартыўная», «Паляна бардаў», «Жамчужына», «Купалінка», «Форт № 13», «Возера Сінька», «Мелавыя горы»).
Славутасці па маршруце:
Форт № 1 Гродзенскай крэпасці: форт пабудаваны ў 1887 годзе і ўваходзіў у сістэму Гродзенскай умацаванай пазіцыі (1887-1890гг.), прызначанай для абароны мастоў на р. Нёман. Падчас будаўніцтва Гродзенскай крэпасці (1912-1914 гг.) ў земляным форце №1 меркавана размяшчалася Цэнтральная прыгонная тэлефонная станцыя. Форт уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь.
Помнік курсантам-памежнікам, якія трымалі абарону на беразе Нёмана у чэрвені 1941г.
Форт № 13. У жніўні 1912 г. імператарам Мікалаем II быў прыняты ўказ аб будаўніцтве новай крэпасці ў Гродне. Згодна з планамі меркавалася ўзвесці 13 фартоў. Такім чынам, Гродзенская крэпасць павінна была ўяўляць сабой самае сучаснае на той час абарончае збудаванне Расіі. Камендантам крэпасці быў прызначаны генерал-лейтэнант М. Кайгародаў - малодшы брат першага будаўніка фартоў. У 1915 годзе тут ішлі жорсткія баі. Форт абаранялі два палкі 57-й пяхотнай дывізіі Асавецкага корпуса і дружыны апалчэння. Падарваны пры адступленні расійскіх войскаў ваенным інжынерам капітанам П.В. Бацюшкіным, які яго і будаваў. У 1920 г. у час савецка-польскай вайны гэты форт штурмавала кавалерыйская дывізія пад камандаваннем Г.Гая.
Фартыфікацыйны будынак 1-й Сусветнай вайны «Дот».
Прыродныя аб'екты: рака «Нёман», азёры Сінька і Зялёнка.
Маркіроўка маршруту: маршрут прамаркіраваны
Кантактная інфармацыя: Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз".
230023 г. Гродна, вул. Ажэшка, 38 375 152 77 35 46, +375 152 77 36 03, www.tourgrodno.by.
ВЕЛАМАРШРУТ «СЦЕЖКА ЗДАРОЎЯ»
Назва маршруту: веласіпедны маршрут «Сцежка Здароўя» № 412, ур. Пышкі
Працягласць маршруту: 5, 15 км
Час праходжання маршруту: 1,5 гадзіны (у шляху)
Месцы адпачынку для веласіпедыстаў: 4 месцы адпачынку, абсталяваных альтанкамі, стаянкай для ровараў, туалетам («Земляны форт», «Церамок», «Вусікі», раён танцавальнай пляцоўкі ур.Пышки).
Славутасці па маршруце:
Форт № 1 Гродзенскай крэпасці: форт пабудаваны ў 1887 годзе і ўваходзіў у сістэму Гродзенскай умацаванай пазіцыі (1887-1890гг.), прызначанай для абароны мастоў на р. Нёман. Падчас будаўніцтва Гродзенскай крэпасці (1912-1914 гг.) ў земляным форце №1 меркавана размяшчалася Цэнтральная прыгонная тэлефонная станцыя Форт уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Помнік курсантам-памежнікам, якія трымалі абарону на беразе Нёмана у чэрвені 1941г.
Форт № 13. У жніўні 1912 г. імператарам Мікалаем II быў прыняты ўказ аб будаўніцтве новай крэпасці ў Гродне. Згодна з планамі меркавалася ўзвесці 13 фартоў. Такім чынам, Гродзенская крэпасць павінна была ўяўляць сабой самае сучаснае на той час абарончае збудаванне Расіі. Камендантам крэпасці быў прызначаны генерал-лейтэнант М. Кайгародаў - малодшы брат першага будаўніка фартоў. У 1915 годзе тут ішлі жорсткія баі. Форт абаранялі два палкі 57-й пяхотнай дывізіі Асавецкага корпуса і дружыны апалчэння. Падарваны пры адступленні расійскіх войскаў ваенным інжынерам капітанам П.В. Бацюшкіным, які яго і будаваў. У 1920 г. у час савецка-польскай вайны гэты форт штурмавала кавалерыйская дывізія пад камандаваннем Г.Гая.
Прыродныя аб'екты: рака "Нёман".
Маркіроўка маршруту: маршрут прамаркіраваны.
Кантактная інфармацыя: Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз"
230023 г. Гродна, вул. Ажэшка, 38 375 152 77 35 46, +375 152 77 36 03, www.tourgrodno.by.
Версія для друку