Музеі і галерэі

Музеі
 
 

Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (вул. Замкавая, 20).

Тэл. +375 152 74 25 13, сайт: www.gosmuzeireligii.grodno.by  
 

У гістарычным цэнтры Гродна, на замкавай гары, знаходзіцца гісторыка-археалагічны музей. Дзякуючы нястомнай працы гродзенца Ю. Іадкоўскага ў 1921 годзе ў будынку Новага замка была адкрыта першая музейная выстава. Напачатку 1930-х гадоў магістрат Гродна перадаў музею будынак старога замка. У канцы 1980 года перададзена частка Новага замка. Агульны фонд калекцый музея налічваў звыш 180 тысяч прадметаў.

 

Стары замак (вул. Замкавая, 20, тел. +375 152 72 18 51).

Уключае экспазіцыі археалогіі, гісторыі, традыцыйнага рамяства, прыроды.

Новы замак

 
 

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16).
Тэл.+375 152 74 25 13, сайт: www.gosmuzeireligii.grodno.by  
 

Будынак «Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі» — палац XVIII-XIX стст.

Заснаваны ў 1977 годзе. У фондах музея - 56,5 тысячы экспанатаў. У тым ліку калекцыі сакральнага жывапісу і скульптуры, мастацкага ліцця, прадметы этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, графікі..

 

Мемарыяльны пакой-музей Э.Ажэшка ў юнацкім філіяле ГУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я.Ф.Карскага» (вул. Э.Ажэшка, 17).
Тэл.+375 152 74 30 67
Час працы: з 10.00 да 18.00, выхадны - субота, нядзеля.
 
 

Музей Максіма Багдановіча (вул. 1 Мая, 10).
Тэл. +375 152 72 22 54, сайт: www.bogdanovich.grodno.by
Час працы: з 9.30 да 17.30, выхадны - нядзеля, панядзелак.

 

Адкрыты ў 1982 годзе ў доме, у якім з чэрвеня 1892 па лістапад 1896 гг разам з бацькамі жыў будучы беларускі паэт Максім Багдановіч. Экспазіцыі знаёмяць з абліччам Гродна канца XIX - пачадку XX стагоддзяў. Экспануюцца сямейныя фатаграфіі Багдановічаў, асабістыя рэчы паэта, адзінае прыжыццёвае выданне паэта "Вянок" (1913 год). стэнды знаёмяць з дзейнасцю рэдакцый газет "Наша ніва" і "Загляне сонца і ў наша аконца". Частка пакояў рэканструявана, іх аблічча ўзнаўляе інтэр'ер дома Багдановічаў у канцы XIX стагоддзяў.

 
 

Музей "Гісторыі Гарадніцы" (вул. Ожэшка, 37).
Тел. +375 152 72-16-69.
Час працы: з 10.00 да 17.30, выхадны - нядзеля, панядзелак.
 

Экспазіцыя прысвечана рэфарматарскай дзейнасці А.Тызенгауза ў Гродне. Тут прадстаўлены макет Гарадніцы, экспаніруюцца тавары гродзенскіх каралеўскіх мануфактур XVIII стагоддзя.

 
 
Музей сучаснай народнай творчасці Гродзеншчыны (вул. Савецкая, 8).
Тэл. +375 152 72 17 87.
Час працы: 9.00 - 13.00, 14.00 - 17.00; выхадны – субота, нядзеля.
 
Створаны ў 1960 году па ініцыятыве заслужанага дзеяча культуры Беларусі Аляксандра Шыдлоўскага. Экспазіцыя музея налічвае больш за 600 экспанатаў і складаецца з 2-х частак: дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. 
 
 

Музей-аптэка (пл. Савецкая, 4).

 

Адкрыты ў 1996 годзе. Экспазіцыі знаёмяць з развіццём фармацыі у Гродне, дэманстрыруецца калекцыя аптэчнага посуду канца XIX - першай паловы XX стагоддзяў. Адзіны ў Беларусі музей-аптэка.

 
 
Галерэі і выставачныя залы
 
 

Гродзенская выставачная зала (вул. Ажэшка, 38).

Тэл. +375 152 72 07 42.

 

Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенская выставачная зала» ўтворана ў 2004 годзе. Агульная плошча - 250 м2 .

 

Выставачная зала супрацоўнічае з Гродзенскім абласным аддзяленнем Беларускага Саюза мастакоў, народным аматарскім аб'яднаннем майстроў народнай творчасці і мастакоў «Гарадзенскі каларыт», кафедрай выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы», народным фотаклубам «Гародня», праводзіць выставы мастакоў гарадоў-пабрацімаў горада Гродна.

 

Стала добрай традыцыяй на базе Гродзенскай выставачнай залы праводзіць міжнародны мастацкі пленэр «Гродна - дарог скрыжаванне», удзельнікамі якога з'яўляюцца мастакі з пяці краін-суседак.

 

У малой зале арганізавана выстава-продаж мастацкіх твораў.

 

Галерэя "Тызенгауз" (пл. Тызенгауза, 4, тэл. +375 152 72-27-57).

http://www.t-gallery.grodno.by/, e-mail: tgallery@tut.by .

Час працы: з 10.00 да 18.00 (без выхадных).

 
 

Галерэя "У Майстра" (вул. Кірава, 8, тэл. +375 152 74-09-70).

 
Выстава-продаж работ гродзенскіх мастакоў (жывапіс, графіка, ДПІ).
Вялікі выбар мастацкіх матэрыялаў.
Час працы: 10.00 - 18.00, субота: 11.00 - 15.00, выхадны - нядзеля.
.
 

Версія для друку